ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 24 верасня 2021
Мінск Воблачна з праясненнямі +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 жніўня 2021, 14:16

Прадаўжаецца аператыўна-тактычнае вучэнне з Гродзенскай пагранічнай групай

Фота ДПК
Фота ДПК

4 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадаўжаецца комплекснае аператыўна-тактычнае вучэнне з Гродзенскай пагранічнай групай. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ДПК.

"У ходзе комплекснага аператыўна-тактычнага вучэння з Гродзенскай пагранічнай групай 4 жніўня ажыццёўлена частковае адмабілізаванне мабілізацыйнага рэзерву пагранічнай групы, у выніку якога з запасу прызвана больш за 1600 ваеннаабавязаных, прыцягнута 8 адзінак транспартных сродкаў. У падборы і пастаўцы ваеннаабавязаных і транспартных сродкаў прымалі ўдзел 7 ваенных камісарыятаў Гродзенскай і Мінскай абласцей", - расказалі ў ДПК.

Мабілізацыйны рэзерв Гродзенскай пагранічнай групы прызначаны для нарошчвання яе магчымасцей па ўзмацненні аховы дзяржаўнай граніцы і ўсебаковым забеспячэнні службова-баявой дзейнасці.

"Неабходна адзначыць якаснае падтрыманне ўзаемадзеяння паміж Гродзенскай пагрангрупай і ваеннымі камісарыятамі Гродзенскай і Мінскай абласцей", - адзначылі ў ведамстве.

У канцы гэтых мерапрыемстваў будуць сфарміраваны падраздзяленні мабілізацыйнага рэзерву, у далейшым праведзена іх падрыхтоўка да выканання задач па ахове дзяржаўнай граніцы Беларусі згодна з задумай комплекснага аператыўна-тактычнага вучэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі