9 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перадача гістарычнай праўды падрастаючаму пакаленню - важнейшая задача, асабліва сёння, калі робяцца сробы перапісаць гісторыю Вялікай Перамогі. Такое меркаванне выказала мінчанка Вераніка Быкава ў час урачыстай цырымоніі ўскладання кветак і вянкоў да манумента Перамогі ў Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы прыйшлі сюды сёння ў першую чаргу аддаць даніну павагі тым, хто змагаўся за нашу Радзіму, вызваляў не толькі Беларусь, але і амаль паўсвету. У другую - таму што ў мяне прадзед ваяваў у складзе 46-га стралковага палка 16-й стралковай дывізіі, быў прызваны ў 1943 годзе, дайшоў да Калінінграда. А прабабка была ў адным партызанскім атрадзе з Маратам Казеем", - расказала Вераніка.
Свайму сыну Віктару яна цяпер стараецца перадаваць пашану да подзвігу продкаў. "Будзем вучыць яго любіць сваю краіну, расказваць усё, як было. Праўду расказваць", - падкрэсліла мінчанка.
Вераніка Быкава адзначыла, што захаваць гістарычную памяць - задача кожнага беларуса. "У першую чаргу не паддавацца на правакацыі. І верыць, што наша праўда будзе захавана, таму што яна перадаецца ў сем'ях, жыве ў памяці, у подзвігах продкаў, і менавіта мы - пакаленне, якое павінна зберагчы яе і данесці да дзяцей", - сказала яна.-0-