Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
26 лістапада 2020, 09:01

ПРААН запускае адукацыйны праект па падтрымцы беларускага бізнесу ў час COVID-19

26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праграма развіцця ААН рэалізуе бясплатны адукацыйны праект для падтрымкі беларускага бізнесу ў час COVID-19, паведамілі БЕЛТА ў прадстаўніцтве ПРААН у Беларусі.

"Як і ва ўсім свеце, бізнес-супольнасць у Беларусі сутыкнулася з нечаканымі цяжкасцямі, якія выклікала пандэмія каранавіруса. Многія прадпрымальнікі не былі гатовы ў кароткія тэрміны самастойна падхапіць новыя тэндэнцыі, адаптавацца і прымяніць эфектыўныя бізнес-стратэгіі ва ўмовах, калі ўсё хутка змяняецца, таму для дапамогі бізнесу ў барацьбе з крызісам ПРААН запускае бясплатны адукацыйны праект "Бізнес-19", - расказалі ў прадстаўніцтве ПРААН.

Праграма арыентавана на навучанне прадпрымальнікаў практычным навыкам вядзення бізнесу ва ўмовах пандэміі. Пры стварэнні праекта ўлічваліся актуальныя трэнды і вопыт рэальных кампаній, якія паспяхова адаптаваліся да работы ў час COVID-19.

"Удзельнікі праграмы атрымаюць эфектыўныя інструменты, якія дапамогуць бізнесу справіцца з крызіснымі сітуацыямі. Прадпрымальнікі, якія прааналізуюць атрыманую інфармацыю, змогуць распрацаваць уласны комплекс мер па адаптацыі іх бізнес-сферы да ўмоў пандэміі, - адзначыў каардынатар праектаў ПРААН Кірыл Сцежкін. - Атрыманыя веды таксама дапамогуць аднавіцца пасля страт і зрабіць бізнес больш устойлівым да любых крызісных абставін у будучым".

Адукацыйная праграма будзе складацца з двух блокаў. Першая частка ўключае серыю з 10 анлайн-лекцый ад бізнес-экспертаў, прафесійных трэнераў і ўладальнікаў уласных кампаній. Другі блок грунтуецца на паглыбленым курсе навучання, дзе можна будзе атрымаць ментарскую і кансультацыйную падтрымку ад выкладчыкаў і аўтараў праграмы. Першае мерапрыемства праекта пройдзе 27 лістапада. Занятак будзе прысвечаны трэндам і стратэгічнаму планаванню ва ўмовах каранакрызісу.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі