Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
01 снежня 2022, 10:57

Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі больш як 6,5 млн грамадзян Беларусі

1 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Поўны курс вакцынацыі супраць COVID-19 прайшлі больш як 6,54 млн беларускіх грамадзян, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

Пры гэтым больш як 6,638 млн чалавек атрымалі адну дозу вакцыны супраць COVID-19. У Брэсцкай вобласці поўны курс вакцынацыі прайшлі больш як 904,7 тыс. чалавек, Віцебскай - больш як 802,8 тыс., Гомельскай - больш за 992,3 тыс., Гродзенскай - больш за 704 тыс., у Мінску - больш як 1,318 млн чалавек, у Мінскай вобласці - больш як 1,004 млн, Магілёўскай - больш як 698,1 тыс.

Больш за 116,3 тыс. супрацоўнікаў арганізацый і ведамстваў завяршылі курс вакцынацыі. Адну дозу вакцыны супраць COVID-19 атрымалі больш за 236,2 тыс. дзяцей 5-17 гадоў, з іх больш за 220,6 тыс. прайшлі поўны курс вакцынацыі.

Такім чынам, ахоп адной дозай вакцыны склаў 71,7 працэнта ад агульнай колькасці насельніцтва краіны, поўным курсам вакцынацыі ахоплена 70,7 працэнта насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі