Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Пошукава-выратавальны атрад МНС прайшоў пераатэстацыю па стандартах INSARAG

Грамадства 17.08.2018 | 16:51
Фота МНС
Фота МНС

17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пошукава-выратавальны атрад МНС Беларусі, створаны на базе Рэспубліканскага атрада спецыяльнага прызначэння МНС, прайшоў пераатэстацыю па стандартах Міжнароднай кансультатыўнай групы ААН па пошуку і выратаванні (INSARAG). Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.

Пераатэстацыя праходзіла з 14 па 17 жніўня. "Ацэнку дзеянняў беларускіх ратавальнікаў правяла незалежная атэстацыйная камісія ў складзе дзевяці чалавек, якая складаецца з прадстаўнікоў аварыйна-выратавальных ведамстваў Аўстрыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Амана, Польшчы, Чэхіі, а таксама Міжнароднай арганізацыі кінолагаў і Сакратарыята INSARAG. Акрамя таго, у якасці наглядальнікаў удзел прымалі 28 чалавек - прадстаўнікі Азербайджана, ААЭ, Амана, Расіі, Украіны, а таксама НАТА", - праінфармавалі ў МНС.

У час вучэнняў ва ўмовах максімальна набліжаных да рэальнасці выконвалася міжнародная аперацыя па правядзенні пошукава-выратавальных работ пасля разбуральнага землетрасення. У адпаведнасці са сцэнарыем, адбылося землетрасенне магнітудай 7,9 бала з эпіцэнтрам на глыбіні 10 км. У выніку вялікая колькасць будынкаў была разбурана, амаль 2 тыс. чалавек загінулі, больш як 100 тыс. прапалі без вестак, звыш 500 тыс. засталіся без жылля. Краіна накіравала ў ААН запыт аб міжнароднай дапамозе па ліквідацыі наступстваў землетрасення, на які адгукнуўся беларускі пошукава-выратавальны атрад.

"У поўнай меры была прадэманстравана ўся працэдура міжнароднага рэагавання. Праводзілася апавяшчэнне, збор і мабілізацыя беларускага атрада. Быў забяспечаны яго пералёт у пацярпелую краіну, а таксама праходжанне мытнага і пагранічнага кантролю, абмеркаванне аператыўнай абстаноўкі з мясцовымі ўладамі, устаноўка і работа цэнтра прыёму/адпраўкі пошукава-выратавальных атрадаў і міжнароднага каардынацыйнага палявога штаба. Далей быў пастаўлены базавы лагер, і беларускія ратавальнікі 36 гадзін бесперапынна выконвалі работы ў разбураных будынках, выратоўвалі пацярпелых з-пад завалаў і аказвалі ім дапамогу", - расказалі ў МНС.

Пераатэстацыю такія атрады праходзяць кожныя 5 гадоў для пацвярджэння адпаведнасці стандартам арганізацыі і новым міжнародным метадалогіям правядзення пошукава-выратавальных аперацый. Беларускі пошукава-выратавальны атрад на базе РАСП МНС упершыню прайшоў такую атэстацыю ў 2013 годзе.

Атрад уключае ў сябе 63 ратавальнікі, 4 пошукавыя сабакі і 4 адзінкі тэхнікі са спецыялізаваным абсталяваннем, якія могуць аўтаномна знаходзіцца ў зоне надзвычайнай сітуацыі да 10 сутак. Ён аснашчаны спецыяльным аварыйна-выратавальным абсталяваннем, у тым ліку магутнымі гідрадынамічнымі піламі і адбойнікамі, гідраўлічным абсталяваннем, спадарожнікавымі тэрміналамі і тэлефонамі, а таксама аўтамабілямі павышанай праходнасці. Падрыхтоўка ратавальнікаў вядзецца з улікам асаблівасцей міжнароднага рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, спецыялісты валодаюць англійскай мовай. Аснашчанасць і ўзровень падрыхтоўкі ратавальнікаў даюць магчымасць пазіцыянаваць РАСП як атрад цяжкага класа.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Як падрыхтаваць аўтамабіль да зімы Зімовы набор аўтааматара: трос, правады для "прыкурвання", скрабок са шчоткай, рызінавыя дыванкі з высокім бортам, шчыток для радыятара.