14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Пяткевіч расказала журналістам аб ключавым падыходзе ў рабоце інтэграцыйных аб'яднанняў пасля пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета (ЕМУС) у вузкім складзе, якое прайшло ў Чалпон-Аце (Кыргызстан), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Наталлі Пяткевіч, розныя пытанні ў рамках ЕАЭС праходзяць працяглую стадыю абмеркаванняў, перш чым па іх будуць прыняты канкрэтныя рашэнні. Работа па іх ідзе на экспертным узроўні, а потым на ўзроўні Савета ЕЭК. Калі кансэнсус не дасягнуты, то пытанні выносяцца на вышэйстаячы ўзровень - кіраўнікоў урадаў альбо кіраўнікоў дзяржаў. Але бывае і так, што пытанні вырашаюцца нечакана хутка.

Віцэ-прэм'ер расказала, што на абмеркаванне ў час пасяджэння міжурадавага савета ў вузкім складзе было вынесена чатыры пытанні. "Літаральна ў апошнюю гадзіну была дасягнута дамоўленасць і без абмеркавання прынята пытанне, якое мы не маглі вырашыць, напэўна, амаль год. Удалося прыйсці да кампрамісу", - падзялілася яна.

У адзінай прасторы або інтэграцыйным аб'яднанні галоўны прынцып - гэта пошук кампрамісаў. "Не заўсёды гэта магчыма, не заўсёды да гэтага ёсць гатоўнасць, не заўсёды ёсць для гэтага і жаданне. Зразумела, ёсць і пэўныя сілы ўнутры краіны. Сплесці ў клубок гэты комплекс інтарэсаў заўсёды вельмі складана", - сказала на заканчэнне намеснік прэм'ер-міністра.
Пасяджэнне ЕМУС у пашыраным складзе пройдзе 15 жніўня. Для ўдзелу ў мерапрыемствах міжурадсавета ў Кыргызстан прыбыла беларуская дэлегацыя на чале з прэм'ер-міністрам Аляксандрам Турчыным. У парадак дня ўключана 20 пытанняў. Плануецца, што на міжурадавым савеце кіраўнікі ўрадаў ЕАЭС абмяркуюць зацвярджэнне праграмы развіцця біржавых таргоў на агульным біржавым (арганізаваным) рынку тавараў, унясенне змянення ў план мерапрыемстваў па рэалізацыі асноўных напрамкаў і этапаў рэалізацыі скаардынаванай (узгодненай) транспартнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕАЭС на 2024-2026 гады, а таксама канцэпцыі развіцця агульных рынкаў лякарстваў і медвырабаў і многае іншае. Акрамя таго, запланавана сустрэча кіраўнікоў дэлегацый з прэзідэнтам Кыргызстана Садырам Жапаравым.-0-