31 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адпачыць і аздаравіцца летам змогуць каля 42,5 працэнта дзяцей, паведаміў намеснік дырэктара Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Аляксандр Цай у праекце БЕЛТА "Краіна гаворыць".
Аляксандр Цай растлумачыў, з чым звязаны такі рост. У першую чаргу будуць праведзены дадатковыя змены ў загарадных кругласутачных лагерах. Дадаткова будзе задзейнічана база санаторна-курортных арганізацый, на якой таксама пройдуць аздараўленчыя змены. "І за кошт, зразумела, попыту. Попыт на паслугі як аздараўленчых лагераў, так і санаторна-курортных, аздараўленчых арганізацый у апошнія гады толькі нарастае", - дадаў ён.
У гэтым годзе падрыхтоўка да дзіцячай летняй аздараўленчай кампаніі пачалася вельмі рана, заўважыў намеснік дырэктара цэнтра. Да гэтага пытання вырашылі падысці крыху інакш. "Звычайна да праекта бюджэту летам удакладнялі планавыя аб'ёмы аздараўлення і ў прынцыпе іх прытрымліваліся", - сказаў ён. У гэтым годзе ў студзені пераўдакладнялі праз дзяржорганы інфармацыю аб заяўках жадаючых трапіць у дзіцячыя аздараўленчыя лагеры ў перыяд летняй аздараўленчай кампаніі.-0-
*Праект створаны за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту.
"Попыт апошнім часам вельмі высокі. У гэтым годзе чакаецца яшчэ вышэйшы, - сказаў Аляксандр Цай. - У нас будуць лічбы крыху вышэйшыя, чым у дапандэмічным 2019 годзе. Там быў максімальны ахоп аздараўленнем. Летнім адпачынкам і аздараўленнем было ахоплена 41,5 працэнта дзяцей". Ён удакладніў, што размова ідзе пра 392 тыс. хлопчыкаў і дзяўчынак.
Паводле слоў намесніка дырэктара цэнтра, у гэтым годзе ў адпаведнасці з планам плануецца аздаравіць 393 тыс., гэта значыць каля 42,5 працэнта дзяцей.