Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
15 ліпеня 2020, 19:17

Попыт на дэзынфекцыйныя сродкі поўнасцю задавольваецца - "Белдзяржхарчпрам"

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Попыт на дэзынфекцыйныя сродкі поўнасцю задавольваецца, паведаміў у інтэрв'ю БЕЛТА старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Анатоль Бубен.

"Вытворчасць сродкаў дэзынфекцыі ў рэспубліцы была наладжана ў 13 арганізацыях, сем з якіх уваходзяць у склад холдынга "Мінск Крышталь Груп". Пры гэтым арганізоўваць вытворчасць давялося ў сціслыя тэрміны. З красавіка па чэрвень - а менавіта гэтыя месяцы сталі самымі "гарачымі" для вытворцаў - прадпрыемствы рэспублікі выпусцілі амаль 2 млн л дэзынфекцыйных сродкаў", - адзначыў Анатоль Бубен. Пры гэтым каля 1,4 млн л дэзсродкаў выпусцілі прадпрыемствы "Белдзяржхарчпрама".

Акрамя таго, на Гродзенскай тытунёвай фабрыцы "Нёман" аператыўна наладзілі выпуск масак.

"Калі праект па выпуску масак быў накіраваны на згладжванне ажыятажу і рэалізоўваўся ў дапамогу лёгкай прамысловасці, то ў частцы дэзсродкаў мы сталі асноўнымі вытворцамі ў рэспубліцы. І тут з поўнай адказнасцю магу сказаць, што сёння попыт на іх задаволены поўнасцю, дэфіцыту няма", - дадаў Анатоль Бубен.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі