Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 чэрвеня 2022, 19:58

Помнікі ВАВ і дзяржаўная сімволіка. Мыслівец пра галоўныя нацыянальныя сімвалы для беларусаў

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Найбольш значнымі нацыянальнымі сімваламі для беларусаў з'яўляюцца помнікі Вялікай Айчыннай вайны і дзяржаўная сімволіка. Аб гэтым у час пасяджэння праекта БЕЛТА "Экспертнае асяроддзе" расказаў дырэктар Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук кандыдат сацыялагічных навук, дацэнт Мікалай Мыслівец.

Мікалай Мыслівец пракаменціраваў вынікі новага сацыялагічнага даследавання "Патрыятычныя каштоўнасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь". "Мы традыцыйна лічылі, што гэта валошка, зубр, бусел. Аб'екты культурнай спадчыны былі і застаюцца сімваламі Беларусі. Але ці можна лічыць гэта вынікам нашай сучаснай дзяржаўнай палітыкі ці гэта толькі часовае ўяўленне? Мы гэтым будзем цікавіцца. На гэты час 48,6 працэнта беларусаў лічаць галоўным нацыянальным сімвалам помнікі Вялікай Айчыннай вайны", - сказаў дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН.

Паводле даных даследавання, на другім месцы знаходзіцца дзяржаўная сімволіка Беларусі. "Розніцы фактычна няма. 48,6 працэнта адзначылі помнікі вайны, а 47,5 працэнта - дзяржаўную сімволіку. Акрамя таго, рэспандэнты адзначалі аб'екты культурнай спадчыны, беларускую мову і літаратуру. Таму спалучэнне дзяржаўнасці і традыцыйнасці - гэта тыя прыярытэты, якімі кіруюцца нашы грамадзяне пры вызначэнні свайго стаўлення да сучаснасці, мінулага і будучыні нашай краіны", - адзначыў Мікалай Мыслівец.

Дырэктар Інстытута сацыялогіі НАН падкрэсліў, што было праведзена параўнанне вынікаў папярэдніх даследаванняў з сёлетнімі. "Топ галоўных нацыянальных сімвалаў зведаў пэўныя змяненні. Інакш кажучы, мы недарэмна праводзім вялікую работу ў фармаце дыялогавых пляцовак. Тое, чым займаецца наша сістэма адукацыі, і што робяць нашы маладзёжныя аб'яднанні, наш парламент прыводзіць да ўсведамлення значнасці ролі мінулага. Яно знаходзіць свой адбітак у свядомасці сучаснай моладзі", - упэўнены Мікалай Мыслівец.

Паводле яго слоў, раней гэта было не так відавочна. "Гэта было нешта сакральнае, традыцыйнае, калі размова ідзе пра значнасць помнікаў Вялікай Айчыннай вайны і прызнанне гераічнага подзвігу нашага народа. Але ў сучасных рэаліях з'явілася магчымасць наглядна пераканацца, што гэта трэба берагчы і шанаваць. Гэта пацвярджае эфектыўнасць той палітыкі і патрыятычнага выхавання, якія праводзяцца ў Беларусі", - рэзюмаваў Мікалай Мыслівец.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі