Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 чэрвеня 2024, 11:23

Польскі бок перакрыў рух у пункце пропуску "Цярэспаль"

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Польскія пагранічнікі ў пункце пропуску "Цярэспаль" перакрылі рух. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Дзяржпагранкамітэце.

На беларуска-польскай граніцы ў пункце пропуску "Брэст" (сумежны "Цярэспаль") ускладнены рух транспарту ў абодвух напрамках. Паводле папярэдніх даных, гэта звязана з інцыдэнтам на польскім баку.

Згодна з існуючай інфармацыяй, польскія пагранічнікі не прапускаюць грамадзяніна Беларусі і спрабуюць у прымусовым парадку выдварыць яго са свайго боку на беларускую тэрыторыю. Мужчына застаецца на тэрыторыі Польшчы. Цяпер польскі бок прыпыніў рух транспартных сродкаў у абодвух напрамках.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі