Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
04 чэрвеня 2020, 19:59

Польшча адправіла ў Беларусь другую партыю гуманітарнай дапамогі

4 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Другая партыя гуманітарнай дапамогі адпраўлена з Польшчы ў Беларусь, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў польскай дыпламатычнай місіі ў Мінску.

"47 грузавікоў з 300 т гуманітарнай дапамогі для барацьбы з эпідэміяй COVID-19 адправіліся з Польшчы ў Беларусь. У пятніцу, 5 чэрвеня, груз прыбудзе ў Гродзенскую вобласць і Мінск", - расказалі ў пасольстве.

Грузавікі вязуць, у прыватнасці, маскі, лякарствы, тэсты на каранавірус, сродкі індывідуальнай абароны, а таксама апараты ШВЛ. "Гэта ўжо другая партыя гуманітарнай дапамогі, прызначаная для Беларусі. З беларусамі нас аб'ядноўвае не толькі агульная граніца. Гэта і агульная гісторыя, суседства, якое на працягу стагоддзяў садзейнічае развіццю адносін, рэалізацыі праектаў і паглыбленню супрацоўніцтва", - сказаў, праводзячы груз з Варшавы, дзяржсакратар канцылярыі прэм'ер-міністра Міхал Дворчык. Ён падкрэсліў, што гэта самая вялікая партыя гуманітарнай дапамогі ў гісторыі сучаснай Польшчы.

У цырымоніі афіцыйнай перадачы гуманітарнай дапамогі ў Варшаве прыняў удзел Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Польшчы Уладзімір Чушаў.

Дапамога будзе перавезена грузавікамі Дзяржаўнай супрацьпажарнай службы, Дзяржаўнай паліцыі і Пагранічнай службы. Плануецца, што грузавікі перасякуць граніцу 5 чэрвеня каля 6.30 у пункце пропуску "Кузніца Беластоцкая - Брузгі" і прыбудуць у Мінск у той жа дзень. У сталіцы груз сустрэнуць прадстаўнікі Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства замежных спраў і пасольства Польшчы ў Беларусі.

Першая партыя гуманітарнай дапамогі прыбыла ў Беларусь 24 красавіка. Тады прывезлі сродкі дэзынфекцыі (50 тыс. л), антысептыкі (30 тыс. л) і хірургічныя маскі (100 тыс. штук), неабходныя для барацьбы з распаўсюджваннем эпідэміі COVID-19.

"Аказваючы падтрымку Рэспубліцы Беларусь у барацьбе з пандэміяй віруса COVID-19, Польшча праяўляе добрасуседскую салідарнасць і такім чынам выконвае абавязацельствы па Дагаворы аб добрасуседстве і дружалюбным супрацоўніцтве, падпісаным у 1992 годзе", - звярнулі ўвагу ў пасольстве.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі