Фота з архіва
8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да плюс 5 градусаў і ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу чакаюцца сёння ў Беларусі. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.
Паводле прагнозу сіноптыкаў, сёння ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. На большай частцы тэрыторыі рэспублікі пройдуць ападкі (дождж, мокры снег, снег). Раніцай месцамі магчыма наліпанне мокрага снегу і слабы туман. На асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер будзе паўднёва-заходні ўмераны, месцамі парывісты. Тэмпература паветра на працягу сутак будзе вар'іравацца ад 0 да 5 градусаў цяпла.-0-