Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Плата за карыстанне школьнымі падручнікамі ў новым навучальным годзе складзе Br12,75

Грамадства 22.08.2019 | 16:19
Фота з архіва
Фота з архіва

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У новым навучальным годзе плата за карыстанне падручнікамі складзе Br12,75 для школьнікаў і Br5,1 - для дашкольнікаў. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў Міністэрстве адукацыі.

У Мінадукацыі нагадалі, што ў 2018 годзе плату за карыстанне падручнікамі ў беларускіх школах прывязалі да базавай велічыні. У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў ад 28 жніўня 2018 года нумар 621 кошт камплекта для тых, хто асвойвае змест адукацыйных параграм дашкольнай адукацыі, складзе 0,2 базавай велічыні (1 БВ - Br25,5), агульнай сярэдняй - 0,5 БВ. У міністэрстве праінфармавалі, што ніякіх змен у пастанову не ўносілася, а значыць бацькам школьнікаў за падручнікі трэба будзе заплаціць Br12,75 (Br12,25 - у мінулым навучальным годзе), дашкольнікаў - Br5,1 (Br4,9).

Як паведамлялася, да новага навучальнага года плануецца выпусціць 73 новыя навучальныя выданні. Дзень ведаў у Беларусі пройдзе 2 верасня, у панядзелак. Заняткі пачнуцца для 1 млн 30 тыс. школьнікаў, у тым ліку 115 тыс. першакласнікаў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Дзень без аўтамабіля ў Мінску Дзень без аўтамабіля завяршае Еўрапейскі тыдзень мабільнасці, мэта якога - прыцягнуць насельніцтва да выкарыстання альтэрнатыў аўтамабільнаму транспарту.