23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску плануецца павялічыць плату за захоўванне транспарту на плоскасных аўтастаянках, паведаміў журналістам галоўны інжынер дзяржаўнага аб'яднання "Гаражы, аўтастаянкі і паркоўкі" Пётр Пруднікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Мяркуецца, што змяненні пачнуць дзейнічаць з 1 лістапада, кошт узрасце з Br30 да Br34 у месяц.
Усяго на балансе аб'яднання знаходзяцца 106 стаянак на 27 тыс. машынамесцаў, больш за 7 тыс. месцаў свабодныя.
Штогод уводзяцца новыя аб'екты для захоўвання аўтамабіляў, у прыватнасці з пачатку года ў горадзе пабудаваны тры плоскасныя аўтастаянкі. Таксама адкрываюцца паркінгі.-0-