Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Пяты том гісторыі беларускай дзяржаўнасці выйдзе ў пачатку 2020 года

Грамадства 17.10.2019 | 12:25

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пяты том унікальнага навуковага выдання аб гісторыі беларускай дзяржаўнасці выйдзе ў пачатку 2020 года. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам дырэктар Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Вячаслаў Даніловіч у час IV Міжнароднага кангрэса гісторыкаў "Гістарычная навука Беларусі: асобы, канцэпцыі, дасягненні (да 90-годдзя Інстытута гісторыі НАН Беларусі)", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Наша самае вялікае дасягненне да 90-годдзя інстытута - падрыхтоўка пяцітомнай гісторыі беларускай дзяржаўнасці. Чатыры тамы ўжо выйшлі з друку. Яны ахопліваюць перыяд ад старажытнасці, засялення тэрыторыі Беларусі да пасляваеннага аднаўлення пасля Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў. Практычна завершана падрыхтоўка пятага тома. У бліжэйшы час мы яго аддаём у выдавецтва і спадзяёмся, што ў пачатку наступнага года ён убачыць свет", - сказаў Вячаслаў Даніловіч.

У першым томе беларускія вучоныя прааналізавалі працэсы першапачатковага засялення тэрыторыі Беларусі, афармлення першых протадзяржаўных утварэнняў (племянных княжанняў), разгледзелі першыя гістарычныя формы беларускай дзяржаўнасці (Полацкае і Тураўскае княствы, Кіеўская Русь, Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая). На гістарыяграфічнай базе і на аснове крыніц паказаны асаблівасці становішча беларускіх зямель у ВКЛ і Рэчы Паспалітай, барацьба палітычнай эліты беларускага этнасу за дзяржаўны суверэнітэт у XVI-XVIII стагоддзях. Другі том прысвечаны перыяду, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Расійскай імперыі (канец XVIII - пачатак XX стагоддзя). У трэцяй кнізе адлюстравана гісторыя беларускай дзяржаўнасці ў 1917-1939 гадах, у чацвёртай - перыяд Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў і пасляваеннага аднаўлення. Пяты том раскажа аб падзеях з 1954 года да сучаснасці.

Міжнародны кангрэс гісторыкаў Беларусі праходзіць у Мінску 17-18 кастрычніка. Абмяркоўваюцца даследаванні ў галіне беларускай археалогіі, гісторыі дзяржаўнасці, а таксама ў галіне сусветнай гісторыі. Тэмамі для разгляду сталі беларускія землі ў эпоху Сярэдневякоўя, новага і навейшага часу, Беларусь у войнах і ваенных канфліктах. У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі акадэмічнай і вузаўскай навукі Беларусі і замежжа, грамадскія дзеячы. Арганізатары кангрэса - Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі і Інстытут гісторыі НАН.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Грамадства
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання пройдзе з 12 па 16 лістапада ўключна.