ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 17 жніўня 2022
Мінск +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 чэрвеня 2022, 13:10

Пяць станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза ўвялі ў эксплуатацыю ў Гомельскай вобласці з пачатку года

Фота з архіва
Фота з архіва

27 чэрвеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Пяць станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза ўвялі ў эксплуатацыю ў Гомельскай вобласці з пачатку года, паведаміў сёння на пасяджэнні Гомельскага аблвыканкама генеральны дырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці" Дзмітрый Згурскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Гендырэктар звярнуў увагу: работа галіны накіравана на стварэнне камфортнага і бяспечнага асяроддзя пражывання. Мэтавыя паказчыкі і заданні вызначаны праграмай "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе". Два зводныя мэтавыя паказчыкі дакумента - зніжэнне затрат на аказанне жыллёва-камунальных паслуг насельніцтву ў супастаўных умовах штогод на 5 працэнтаў і забеспячэнне спажыўцоў вадой пітной якасці, нагадаў Дзмітрый Згурскі.

Так, на 2022 год у рэгіёне запланавана будаўніцтва 55 станцый ачысткі вады ад прымесей жалеза, падключэнне 4 населеных пунктаў да сістэм водазабеспячэння з вадой пітной якасці. "На сёння ўвялі ў эксплуатацыю 5 аб'ектаў, яшчэ на 5 вядуцца работы", - удакладніў гендырэктар. Па астатніх рыхтуюцца неабходныя дакументы, праводзіцца экспертыза, закупляецца абсталяванне.

Гаворачы пра другі зводны мэтавы паказчык, Дзмітрый Згурскі адзначыў: за 5 месяцаў бягучага года за кошт зніжэння расходаў на паліўна-энергетычныя рэсурсы, энергазберажэння, зніжэння тэхналагічных страт цеплавой энергіі і вады, аптымізацыі колькасці работнікаў і іншых мерапрыемстваў арганізацыі галіны знізілі затраты на 5,2 працэнта, або на Br6,9 млн.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко звярнуў увагу, што камфортныя ўмовы пражывання людзей ЖКГ павінна забяспечыць за кошт павышэння эфектыўнасці і надзейнасці функцыянавання аб'ектаў з адначасовым зніжэннем затрат на аказанне паслуг. Праграма карэкціроўцы не падлягае, усё, што запланавалі, павінны выканаць у поўным аб'ёме, падкрэсліў губернатар.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі