Фота з архіва
2 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да 1 верасня ў Беларусі ўведзена ў эксплуатацыю пяць новых школ, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва.
Наваселле адсвяткавалі ў Віцебску. Для выхаванцаў адкрыў дзверы дзіцячы сад-пачатковая школа ў мікрараёне Білева-3 на 850 месцаў.
Загучалі дзіцячыя галасы таксама ў школах у Салігорску, дзе новая ўстанова адукацыі разлічана на 930 месцаў, і ў вёсцы Копішча Бараўлянскага сельсавета ўмяшчальнасцю 1020 месцаў.
Школа на такую ж колькасць месцаў з'явілася ў сталічным Лябяжым.
Яшчэ адно наваселле адсвяткавалі ў Магілёве. Сёння там адкрылася новая школа таксама на 1020 месцаў.
Як удакладнілі ў Мінбудархітэктуры, да канца 2024 года ў рэспубліцы плануецца ўвесці ў эксплуатацыю яшчэ два адукацыйныя аб'екты: у Фаніпалі Мінскай вобласці і ў Асіповічах Магілёўскай вобласці.-0-