Фота з архіва
3 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Імідж з'яўляецца важным складнікам дзейнасці педагога. Аб гэтым журналістам заявіла намеснік міністра адукацыі Кацярына Пятруцкая, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
"Педагог ва ўсе часы - гэта той чалавек, які мае не толькі веды па сваім прадмеце, але і сваім вобразам, духоўнымі і маральнымі якасцямі, прафесіяналізмам і кампетэнтнасцю з'яўляецца прыкладам. Гэта заўсёды вобраз дзелавога чалавека ў строгім касцюме, з прычоскай, заўсёды з усмешкай, які эмацыянальна і псіхалагічна ўстойлівы, стабільны, які ўмее шанаваць тое, што ёсць, і вучыць гэтаму іншых", - расказала Кацярына Пятруцкая.
Яна адзначыла, што імідж з'яўляецца важным складнікам дзейнасці педагога. "Сёння фарміраванню іміджу педагога мы ўдзяляем вялікую ўвагу ў працэсе падрыхтоўкі педагагічных кадраў. Імідж - складаная састаўная частка. Гэта не толькі знешнія даныя і дзелавы касцюм, вядома, гэта яшчэ і жыццёвы вопыт, духоўныя каштоўнасці, камунікабельнасць, эмпатычнасць, уменне бачыць, адчуваць і перажываць, гэта рэфлексіўнасць і красамоўства", - канстатавала намеснік міністра.-0-