Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
02 жніўня 2024, 14:36

Пяскоў: Расія дае найвышэйшую ацэнку Беларусі і асабіста Лукашэнку за садзейнічанне ў абмене зняволенымі

2 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расія дае Беларусі найвышэйшую ацэнку за садзейнічанне ў абмене зняволенымі паміж Масквой і Вашынгтонам і выказвае ўдзячнасць асабіста Прэзідэнту краіны Аляксандру Лукашэнку. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар Прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.

"Мы, вядома ж, павінны даць найвышэйшую ацэнку ўзаемадзеянню, якое ажыццяўлялася з КДБ, МЗС Беларусі, і таму садзейнічанню, якое асабіста аказаў Прэзідэнт (Рэспублікі Беларусь. - Заўвага БЕЛТА) Лукашэнка", - сказаў Пяскоў.

Раней Масква выказала ўдзячнасць Аляксандру Лукашэнку за жэст добрай волі і памілаванне прыгаворанага да пакарання смерцю грамадзяніна ФРГ Рыка Крыегера, які стаў адным з удзельнікаў абмену.
Абмен 26 зняволенымі паміж Расіяй, ЗША і Германіяй адбыўся 1 жніўня ў аэрапорце Анкары. Як адзначалася, гэта самая маштабная за апошні час аперацыя па абмене зняволенымі.-0-

Скрыншоты відэа ЦГС ФСБ Расіі
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі