Фота ТАСС
21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спецслужбы Расіі і Беларусі знаходзяцца ў пастаянным кантакце па тэме патэнцыяльных пагроз Захаду ў адрас Мінска. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў, паведамляе ТАСС.
"Беларусь сапраўды таксама сутыкаецца з недружалюбным асяроддзем, з патэнцыяльнымі пагрозамі ў адносінах да сваёй краіны. Наконт гэтага пастаянна па лініі нашых спецыяльных службаў ідуць кантакты, зразумела, гэта тэма пастаянна абмяркоўваецца і на вышэйшым узроўні, калі размаўляюць прэзідэнты нашых дзвюх краін", - адзначыў Пяскоў.
Ён таксама нагадаў, што Расія нясе адказнасць за забеспячэнне бяспекі Саюзнай дзяржавы. "У рамках Саюзнай дзяржавы мы нясём абавязацельствы па забеспячэнні бяспекі Саюзнай Беларусі, і гэтыя абавязацельствы фігуруюць у Асновах ядзернай палітыкі, якія былі нядаўна апублікаваны", - падкрэсліў прадстаўнік Крамля.
19 лістапада прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў указ, які зацвярджае абноўленую ядзерную дактрыну. Крытычная пагроза суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Расіі і саюзнай ёй Беларусі становіцца прычынай для прымянення РФ ядзернай зброі.-0-