Уладзімір Пярцоў
Навіны сюжэта
"Маладзёжная палітыка Беларусі "
19 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сучасная моладзь значна больш палітычна падкавана, чым некалькі гадоў таму. Такім меркаваннем з журналістамі падзяліўся намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў у час сустрэчы з выкладчыкамі і студэнтамі Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ён таксама адзначыў важнасць патрыятычнага выхавання і ўключанасці моладзі ў грамадскае жыццё. "Наш народ - маналітная нацыя, і як бы ні стараліся нас расхістаць, гэтага не атрымаецца. Моладзь цяпер значна больш палітычна падкавана і актыўна ўдзельнічае ў жыцці краіны. Студэнты разумеюць, што яны - будучыня нашай краіны, будучыя кіраўнікі, работнікі вытворчасці, аграрыі, прадстаўнікі сэрвісу", - сказаў Уладзімір Пярцоў.
"Мне цікава азнаёміцца з гэтай ВНУ, паколькі я шмат чуў аб яе дасягненнях, але знаходжуся тут упершыню. Вельмі прыемна бачыць, як наладжана работа ў рамках адукацыйнага і выхаваўчага працэсаў. Акрамя таго, важна асабіста сустрэцца з моладдзю, паглядзець у вочы студэнтам. Гэта самы дзейсны метад, каб не толькі падзяліцца сваімі думкамі, але і пачуць іх пытанні і праблемы", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.
Асноўнай тэмай абмеркавання стаў статус Беларусі як міралюбівай дзяржавы. "Беларусь праводзіць міралюбівую палітыку як у знешніх адносінах, так і ўнутры краіны. У нас у міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і веравызнанняў. Ніхто не дзеліць людзей па этнічнай прыкмеце або рэлігіі - гэта фундаментальныя каштоўнасці нашага грамадства, якія сфарміраваліся праз няпростую гісторыю", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.
Паводле слоў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, такія сустрэчы дапамагаюць не толькі моладзі, але і дзяржаве. "Моладзь адкрыта для дыялогу, яна не саромеецца рангаў і званняў. Гэта дапамагае нам карэкціраваць дзяржаўную палітыку, выбудоўваць больш цесныя адносіны. Мы ўсе павінны працаваць над тым, каб наша краіна прадаўжала развівацца, заставалася адзінай і моцнай", - рэзюмаваў Уладзімір Пярцоў.-0-
Фота Віталя Піваварчыка