Сцяг Аўторак, 8 ліпеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 чэрвеня 2025, 13:55

Пярцоў: студатрадаўскі рух - гэта магчымасць знайсці новых працоўных таварышаў на ўсё жыццё

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Студатрадаўскі рух - гэта магчымасць знайсці новых працоўных таварышаў, якія будуць з вамі на працягу ўсяго жыцця. Такую думку выказаў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Уладзімір Пярцоў у час урачыстага адкрыцця трэцяга працоўнага семестра - 2025, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сярод моладзі цяпер усё больш папулярным становіцца асвойванне дадатковых прафесій для таго, каб мець заработак у летні перыяд, што немалаважна. Але не толькі новая прафесія і грошы цягнуць вас кожнае лета далучацца да студатрадаўскага руху. Гэта магчымасць знайсці новых працоўных таварышаў, сяброў, якія напэўна будуць з вамі на працягу ўсяго вашага жыцця", - звярнуўся да навучэнцаў  Уладзімір Пярцоў.

Ён таксама падзякаваў студэнтам за тое, што яны называюць свае атрады імёнамі герояў Вялікай Айчыннай вайны, якія паклалі свае жыцці за мірную і квітнеючую Беларусь. "У гэтым годзе акрамя шматлікіх рабочых, сэрвісных і медыцынскіх атрадаў будзе і адзін асаблівы. Яго ўдзельнікі зоймуцца будаўнічымі работамі па ўзвядзенні галоўнага аб'екта Нацыянальнага гістарычнага музея. Калі музей будзе пабудаваны, вы будзеце прыходзіць туды і ганарыцца тым, што зроблена ў сучаснай Беларусі, ганарыцца нашай гісторыяй, а некаторыя - сваім працоўным укладам у будаўніцтва музея", - упэўнены першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта.

"Хачу пажадаць вам моцнага здароўя, надзейных сяброў. Няхай гэты летні трэці працоўны семестр пройдзе з максімальнай карысцю для вас і на карысць нашай роднай Беларусі", - рэзюмаваў Уладзімір Пярцоў.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі