ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 чэрвеня 2022
Мінск Ясна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 чэрвеня 2022, 11:36

Пярцоў: сіла ўсіх СМІ - у праўдзе

Уладзімір Пярцоў
Уладзімір Пярцоў

23 чэрвеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Сіла ўсіх СМІ ў праўдзе, заявіў журналістам міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на ІІ Форуме медыйнай супольнасці Беларусі "Рэгіянальныя медыя ў лічбавай прасторы: вопыт, праблемы, перспектывы", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сіла ўсіх СМІ ў праўдзе. Мы нікога не прымушаем прыдумваць, генерыраваць фэйкі. Мы такія задачы не ставім ні рэгіянальным, ні цэнтральным СМІ. Мы хочам дабіцца ад усёй прэсы Рэспублікі Беларусь, каб яна аператыўна і аб'ектыўна асвятляла ўсе працэсы, якія адбываюцца ў нашай цудоўнай краіне", - сказаў Уладзімір Пярцоў.

Другі год запар форум збірае лепшых прадстаўнікоў інфармацыйнай супольнасці краіны, выступае пляцоўкай для абмену меркаваннямі і выпрацоўкі новых ідэй, прадастаўляе магчымасць кансалідацыі намаганняў экспертаў розных галін ведаў у пытаннях далейшага развіцця рэгіянальных СМІ з улікам лічбавізацыі грамадства, запытаў аўдыторыі, паспяховага пашырэння дзяржаўнага інфармацыйнага прадукту ва ўсіх асяроддзях.

Мерапрыемства накіравана на павышэнне прафесійнай кампетэнцыі прадстаўнікоў СМІ, развіццё іх унутрыпрафесійнай камунікацыі, авалоданне навыкамі работы ва ўмовах канвергенцыі, фарміраванне адзінай медыясупольнасці Беларусі для забеспячэння дзяржаўных прыярытэтаў у развіцці нацыянальнай інфармацыйнай прасторы. Да ўдзелу запрошаны кіраўнікі дзяржаўных рэспубліканскіх і рэгіянальных СМІ, эксперты ў сферы камунікацый, прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі краіны, блогасферы.

Завяршальным этапам работы форуму стане ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XVIII Нацыянальнага конкурсу "Залатая Літара".

Арганізатар мерапрыемстваў - Міністэрства інфармацыі пры садзейнічанні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі