ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 3 кастрычніка 2022
Мінск +4°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
24 чэрвеня 2022, 14:22

Пярцоў расказаў, як ідзе стварэнне медыяхолдынга СД

Уладзімір Пярцоў. Фота з архіва
Уладзімір Пярцоў. Фота з архіва

24 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр інфармацыі Уладзімір Пярцоў на сумесным пасяджэнні Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі, адказваючы на пытанне парламентарыяў, расказаў, як ідзе стварэнне медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нашай аўдыторыі, напэўна, няма інфармацыйнага вакууму наконт разумення, што такое Саюзная дзяржава. Сутыкнуўшыся з вывучэннем гэтай праблемы, мы зразумелі, што ў РФ, прычым не толькі ў Маскве, але і рэгіёнах, тэматыка Саюзнай дзяржавы гучыць даволі вяла. Цалкам справядліва ў лістападзе 2021 года старшынёй Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам было дадзена даручэнне прапрацаваць пытанне па стварэнні эфектыўнага медыяхолдынга, які ўключыў бы ў сябе ўсе шматлікія СМІ Саюзнай дзяржавы", - расказаў Уладзімір Пярцоў.

Міністр адзначыў, што ў снежні беларускі бок прапанаваў калегам з профільнага расійскага міністэрства стварыць рабочую групу. "Яна створана. З расійскага боку яе ўзначальвае намеснік расійскага міністра Бэла Чаркесава, - дадаў ён. - На наступным тыдні, 28 чэрвеня, адбудзецца сустрэча ў Маскве па гэтым пытанні. З нашага боку ў адрас Савета Міністраў, Пастаяннага камітэта СД і расійскіх калег накіравана бачанне канцэпцыі стварэння медыяхолдынга. Гэта аб'яднанне ўсіх існуючых рэдакцый у адзіную магутную рэдакцыю. Можа быць скарачэнне дубліруючых функцый і накіраванне сродкаў на стварэнне канкурэнтаздольнага прадукту і эфектыўнага яго пашырэння ва ўсіх асяроддзях".

"Мяч цяпер на баку расійскіх калег. МЗС Беларусі нашы падыходы адобрыла. Практычна падрыхтаваны праект пастановы Саўміна СД. І як толькі мы прыйдзем да кансэнсусу ў нашай рабочай групе, то запусцім механізм стварэння холдынга Саюзнай дзяржавы. У нас ёсць перадумовы, каб да канца года мы гэта пытанне калі не закрылі, то істотна падышлі б да яго варашэння", - дапоўніў Уладзімір Пярцоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі