Сцяг Серада, 27 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
29 жніўня 2024, 14:08

Пярцоў: праект стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці

Уладзімір Пярцоў
Уладзімір Пярцоў
29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праект стварэння медыяхолдынга Саюзнай дзяржавы знаходзіцца ў высокай ступені гатоўнасці. Аб гэтым пасля даклада Прэзідэнту Беларусі, Старшыні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы расказаў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы далажылі аб рэалізацыі праекта Медыякампаніі Саюзнай дзяржавы - медыяхолдынга, як мы яго называем. Праект у даволі высокай ступені арганізацыйнай гатоўнасці. Падрыхтаваны праект пастановы саюзнага Саўміна, падрыхтаваны статут аўтаномнай некамерцыйнай арганізацыі "Медыякампанія Саюзнай дзяржавы". У высокай ступені гатоўнасці мы падышлі да кадравага складу. І самой арганізацыі, і наглядальнага савета, у які будуць уваходзіць прадстаўнікі дзяржаўных органаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы. Мы атрымалі адабрэнне і пэўныя яшчэ даручэнні ад кіраўніка дзяржавы. Гатовы пачаць практычную рэалізацыю праекта", - заявіў Уладзімір Пярцоў.
Як паведамлялася, заслухоўваючы даклад аб актуальных пытаннях інфармацыйнай палітыкі, Аляксандр Лукашэнка выказаўся на тэму стварэння медыяхолдынга. "Апошнім часам у нас устанавіліся вельмі цёплыя сяброўскія адносіны з расіянамі, асабліва наверсе. Я думаю, гэта будзе садзейнічаць стварэнню нармальнага самастойнага медыяхолдынга на роўных. Гэта галоўнае. Калі мы будуем наш саюз, галоўны прынцып - роўныя ўмовы. Ніхто пад казырок не бярэ, ніхто нікому не падпарадкоўваецца. На роўных. І мы з Уладзімірам Пуціным шмат абмяркоўвалі гэту тэму. Я ні разу не чуў ад яго, калі мы абмяркоўваем гэтыя пытанні, каб ён сказаў: слухай, вось мы тут вялікія, вы малыя, давайце так, давайце гэтак", - сказаў кіраўнік дзяржавы.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі