18 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Захадзе ўсё выразней відаць рэваншысцкія настроі, калі нашчадкі фашыстаў паднімаюць свае транспаранты і прыходзяць да ўлады. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў перад сустрэчай з навучэнскай моладдзю і выкладчыцкім складам Мінскага філіяла УА "Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Уладзімір Пярцоў адзначыў, што разлічвае на даверны дыялог з вучнямі: "З маладымі людзьмі па-іншаму нельга. Яны не выносяць ментарскага, павучальнага тону". Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта дадаў, што хацеў бы правесці гэту сустрэчу не ў фармаце лекцыі, а ў форме гутаркі.

Адной з галоўных тэм гэтай сустрэчы стане 80-годдзе Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама трагедыя, якую перажыў наш народ у гады той страшнай вайны. Уладзімір Пярцоў звярнуў увагу, што сёння на Захадзе ўсё выразней відаць спробы адрадзіць фашызм. У некаторых еўрапейскіх краінах да ўлады прыходзяць нашчадкі тых самых фашыстаў, якія кіравалі краінамі Еўропы ў трыццатыя-саракавыя гады мінулага стагоддзя.

"Нашчадкі тых самых фашыстаў зноў прыходзяць да ўлады, зноў паднімаюць свае транспаранты, зноў спрабуюць арганізаваць нейкі паход на Усход, - падкрэсліў ён. - І тут нам трэба памятаць гісторыю, расказваць дзецям гістарычную праўду, не саромецца паўтараць, што мы наследнікі народа-пераможцы. І кожны раз, калі яны прыходзілі сюды, яны ішлі ні з чым".
Уладзімір Пярцоў упэўнены, што мы не маем ніякага маральнага і чалавечага права паддавацца на маніпуляцыі ў тым ліку еўрапейскіх палітыкаў, якія спрабуюць сцерці памяць аб тым, хто на самай справе атрымаў перамогу ў той вайне і вызваліў Еўропу ад фашызму.
"Мы ж разумеем, што гэтыя наследнікі фашыстаў проста чакалі зручнага моманту, калі пойдуць з жыцця ветэраны - тыя, хто памятаюць вайну і могуць расказаць аб страшэнных выпрабаваннях і стратах. Расказаць аб тых зверствах, якія рабілі фашысты на нашай зямлі, - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў. - Гэтыя наследнікі фашыстаў чакалі свайго моманту і пачалі актыўна (у тым ліку пры дапамозе новых сродкаў камунікацыі) распаўсюджваць сваю альтэрнатыўную гісторыю, фэйкі, адкрытае глупства і хлусню".
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта са шкадаваннем канстатаваў, што пэўную частку насельніцтва на Захадзе ўдалося пераканаць, напрыклад, у тым, што былыя ваенныя злачынцы - гэта героі або нацыянальныя лідары. Цяпер у іх гонар называюць вуліцы і розныя геаграфічныя аб'екты.

На шчасце, на Захадзе хапае разумных і адукаваных людзей, якія вывучалі гісторыю і на такія правакацыі не паддадуцца, дадаў ён.
"Роля Беларусі асабліва адказная, таму што наш народ страціў кожнага трэцяга, хоць да нядаўняга часу лічылася, што кожнага чацвёртага жыхара. Гэта было проста татальнае знішчэнне, генацыд беларускага народа. І ў рамках крымінальнай справы, якую расследуе Генеральная пракуратура, мы знаходзім усё больш і больш месцаў масавых пахаванняў", - звярнуў увагу Уладзімір Пярцоў. Размова ідзе не толькі пра байцоў Чырвонай Арміі, але і пра мірных людзей - старых, жанчын, дзяцей.

"Мы павінны аб гэтым расказваць усімі даступнымі нам сродкамі, даносіць гэту праўду", - рэзюмаваў Уладзімір Пярцоў. Гэта трэба і для таго, каб не дапусціць паўтарэння такой трагедыі на нашай зямлі.-0-
Фота Яна Гарбанюка