Уладзімір Пярцоў
2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На сустрэчах з маладымі людзьмі тэма інфармацыйнай бяспекі і процістаяння фэйкам - адна з самых актуальных і вострых. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў перад размовай са студэнтамі інжынерна-тэхнічных ВНУ ў БДУІР на тэму "Асноўныя выклікі і пагрозы ў інфармацыйнай сферы", - перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"На мінулым тыдні адбыўся дыялог Прэзідэнта са студэнтамі інжынерных спецыяльнасцей Мінска. У рамках гэтай сустрэчы было ўзнята пытанне інфармацыйнага процідзеяння, уздзеяння праз лічбавыя сродкі масавай камунікацыі на моладзь. Мы назіраем падыходы, якія нашы апаненты прымяняюць ужо ў адносінах да моладзі і ў цэлым сацыяльна актыўнай часткі насельніцтва", - сказаў Уладзімір Пярцоў.
На думку намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, гэта пытанне цікавіць многіх маладых людзей. "Яны з'яўляюцца мэтай гэтай работы. За іх сэрцы і розумы змагаюцца нашы апаненты, прасцей кажучы, ворагі. І трэба тлумачыць моладзі, як процістаяць гэтаму, як разумець, што - фэйк, а што - праўда, што арганічна з'яўляецца і пашыраецца ў інтэрнэце, а што - прадукт цэнтраў інфармацыйна-псіхалагічнага ўздзеяння", - дадаў ён.
Уладзімір Пярцоў адзначыў, што для гэтага трэба сустракацца з моладдзю і наглядна тлумачыць, з якімі пагрозамі можна сутыкнуцца ў інфармацыйнай сферы. "Трэба з прыкладамі і доказамі расказваць, як гэта ўсё адбываецца, хто гэтым займаецца, якія далёка не журналісцкія канструкцыі выбудоўваюцца гэтымі цэнтрамі. Каб на гэтыя правакацыі не паддавацца, чалавек павінен быць папярэджаны, а значыць, і ўзброены", - падкрэсліў ён.
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта канстатаваў, што тэма інфармацыйнай бяспекі і процідзеяння фэйкам - адна з самых вострых і актуальных на сустрэчах з маладымі людзьмі. Размова ідзе не толькі пра студэнтаў ВНУ, але і вучняў старшых класаў школ, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, прадстаўнікоў рабочай моладзі.
"Моладзь у меншай ступені глядзіць тэлевізар і дастаткова рэдка чытае газеты. Інфармацыю яна знаходзіць у сацыяльных сетках і мэсэнджарах. Як зразумець, што з гэтага варта даверу, які канал варты ўвагі, маладому чалавеку без вопыту дастаткова складана. Таму мы ў такой форме, твар у твар, праводзім гэту работу. Мы ж не абмяжоўваем доступ маладых людзей да разнастайнай інфармацыі. У гэтым - асноўны прынцып, які даводзіць кіраўнік нашай дзяржавы. Гэта прынцып любой дэмакратычнай дзяржавы, у адрозненне ад нашых апанентаў, якія закрываюць нават каналы з "Калыханкай", - рэзюмаваў Уладзімір Пярцоў.-0-