Сцяг Чацвер, 23 студзеня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 студзеня 2025, 12:28

Пярцоў на "НЕсумнай НЕлекцыі": сацыяльныя сеткі ператварыліся ў магутны інструмент маніпуляцыі

23 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сацыяльныя сеткі, першапачаткова створаныя для ўзаемадзеяння і абмену думкамі, ператварыліся ў магутны інструмент маніпуляцыі, фарміруючы не толькі перавагі карыстальнікаў, але і іх светапогляд. Аб гэтым на "НЕсумнай НЕлекцыі", якая прайшла ў Мінскім дзяржаўным каледжы рамесніцтва і дызайну імя М.А. Кедышкі ў рамках "Марафону адзінства", заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ён адзначыў, як сацыяльныя сеткі, некалі створаныя для ўзаемадзеяння, пошуку сяброў і абмену думкамі, ператварыліся ў інструмент, які не проста падкідвае інфармацыю, але і фарміруе асабістыя перавагі карыстальнікаў. Уладзімір Пярцоў акцэнтаваў увагу на тым, што рэклама і навіны становяцца персаналізаванымі і нават маніпулююць псіхатыпамі карыстальнікаў. "Некалі сацыяльныя сеткі стваралаіся для коцікаў, мемаў, мілых відосікаў і пошуку сяброў. Але што мы бачым цяпер? Яны фарміруюць для вас стужку, падкідваюць навіны і рэкламу, якія вам не патрэбны. Усё гэта падкідваецца праз вашы гарызантальныя сувязі з сябрамі і сваякамі", - сказаў ён.

Акрамя таго, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта падкрэсліў, што сацыяльныя сеткі збіраюць інфармацыю аб карыстальніках настолькі дакладна, што могуць "угадаць" перавагі, нават калі карыстальнікі яшчэ не шукалі патрэбныя тавары або паслугі. Ён расказаў, што часам дастаткова вымавіць уголас нейкія словы, напрыклад, "пластыкавыя вокны" або "садовыя інструменты", і сацыяльныя сеткі пачнуць падсоўваць рэкламу на гэтыя тэмы. "Калі вам здаецца, што вы не плаціце за свае сацсеткі, значыць, вы - тавар. Вашы вочы, вушы, сэрца - гэта тое, што прадаецца. Праз вашы стужкі спрабуюць сфарміраваць светапогляд, стаўленне да падзей і людзей", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.

Аднак, маладыя людзі, паводле слоў намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта, з прычыны інфармацыйнага патоку здольны адрозніваць праўду ад выдумкі, умела аналізуючы даныя, што паступаюць. "Вы ўжо не такія, як моладзь 90-х. Вы выраслі ў эпоху перапоўненых інфармацыйных патокаў, вы ўмееце крытычна ацэньваць тое, што вам паказваюць", - адзначыў Уладзімір Пярцоў.-0-

Фота Таццяны Матусевіч
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі