14 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мы даволі эфектыўна адаптуемся ў інтэрнэт-прасторы, заявіў журналістам намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў па выніках сустрэчы з ідэалагічным актывам Мінскай вобласці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Мы ўспрымаем сённяшнюю рэальнасць дастаткова цвяроза. У плане карыстання інтэрнэтам наша краіна рушыла даволі далёка. У нас нядрэнныя пазіцыі па высакаскорасным інтэрнэце, па яго даступнасці, па пранікненні інтэрнэт-тэхналогій у розныя сферы. Каналы атрымання інфармацыі, розных навін і забаўляльнага, пазнавальнага кантэнту, якія фарміруюць светапогляд нашага грамадзяніна, змяніліся. Калі раней гэта былі ў асноўным тэлебачанне, радыё, газеты, часопісы, то цяпер у першую чаргу за навінамі чалавек ідзе ў сацыяльныя сеткі, мэсэнджары, у агрэгатары, якія працуюць праз платформы мабільнага тэлефона", - сказаў Уладзімір Пярцоў.
Недаацэньваць, не ўлічваць гэтыя фактары мы не маем права, адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. "Мы павінны быць там, калі ўжо наш чытач, глядач і слухач пайшоў у мабільныя ўстройствы, у інтэрнэт, мэсэнджары, і фарміраваць парадак дня, што будзе адлюстроўваць аб'ектыўную рэальнасць падзей, якія адбываюцца ў нашай краіне і вакол яе. Пакуль гэта ў нас нядрэнна атрымліваецца", - падкрэсліў ён.
"Вядома, усе гэтыя платформы ў многім не нашы, належаць яны далёка не дружалюбным краінам і карпарацыям. Таму многія з іх мяняюць правілы гульні непасрэдна па ходу. Мы даволі эфектыўна адаптуемся. Калі з іх боку будуць нейкія адкрыта недружалюбныя дзеянні, мы гатовы ў тым ліку прымаць даволі рэзкія і смелыя рашэнні, - дадаў Уладзімір Пярцоў. - У той жа час тыя тэхналагічныя і творчыя моманты, якія нам паднеслі новыя інтэрнэт-медыя - скорасць, падыход, кратнасць, яркасць напісання - мы таксама павінны выкарыстоўваць. Многае з гэтага пераходзіць у нашы традыцыйныя СМІ. Ну і выкарыстоўваць медыяпадобныя структуры. Я не гавару пра бот-фермы, фабрыкі троляў, але пра тых, каго мы называем медыяпадобнымі. Блогераў, тых, хто адносіцца да журналістыкі, не ведае яе законаў, але мае сваю даволі шырокую аўдыторыю, выкарыстоўваць для данясення нашых ідэй, папулярызацыі нашых дасягненняў, у рэшце рэшт расказваць аб тым, што адбываецца добрага ў нашай краіне і ў нашым рэгіёне, у прыватнасці. Для гэтага выкарыстоўваць іх таксама можна".-0-