27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Блогеры і журналісты павінны супрацоўнічаць дзеля будучага медыяландшафту краіны. Аб гэтым журналістам заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Блогеры - гэта такія ж грамадзяне нашай краіны, гэта людзі сацыяльна актыўныя, людзі, якія прадстаўляюць у сваіх блогах свой пункт гледжання, сваё стаўленне да тых ці іншых аб'ектаў, пра якія яны расказваюць у сваім блогаасяроддзі. Яны маюць вялікую аўдыторыю. Значыць, іх меркаванне, іх погляд на тую ці іншую сферу цікавы вялікай колькасці людзей, - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў. - І многія з гэтых людзей жывуць далёка за межамі нашай Беларусі. Гэта адзін з плюсоў інтэрнэту, калі створанае відэа залятае ў топы ў краінах, якія знаходзяцца за шмат соцень або тысяч кіламетраў ад нашай краіны".
Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта адзначыў значнасць узаемнага развіцця і супрацоўніцтва журналістаў традыцыйных медыя, тых, хто прадстаўляе так званую грамадзянскую журналістыку. "Яшчэ раз паўтару: і журналісты СМІ, і блогеры - гэта ўсе грамадзяне нашай краіны, гэта тыя, хто жадае лепшага нашай краіне, людзям, якія тут жывуць, жадае працвітання і прыгажосці, дабрабыту свайму маленькаму рэгіёну або той сферы, пра якую яны пішуць свае блогі, у якой яны, можа, працуюць і разумеюць значна лепш і больш, чым журналіст, які прыехаў туды на здымкі", - сказаў ён.
Паводле слоў Уладзіміра Пярцова, першы ў Беларусі форум блогераў "БлогБай" з'яўляецца добрай пляцоўкай для абмену думкамі і напрацаваным вопытам. "Сёння такая першая сустрэча, першая магчымасць дзякуючы Міністэрству інфармацыі сабраць у адной аўдыторыі каля 150 блогераў і журналістаў дзяржаўных і недзяржаўных СМІ, якія могуць сустрэцца, абмяняцца кантактамі, быць адзін аднаму карыснымі, падзяліцца тымі напрацоўкамі, якія ёсць у журналістаў, якія таксама спрабуюць нешта рабіць у блогасферы, і тымі блогерамі, якія спрабуюць супрацоўнічаць са сродкамі масавай інфармацыі. Гэтыя напрацоўкі і пабудуюць такі шлях цывілізаванага ўзаемасупрацоўніцтва, пра які я гаварыў крыху раней", - рэзюмаваў Уладзімір Пярцоў.-0-