Уладзімір Пярцоў
31 мая, Гродна /Кар. БЕЛТА/. Беларусь увайшла ў паліталагічныя падручнікі як дзяржава, якая змагла процістаяць мацнейшай каляровай рэвалюцыі, сёння задача вучоных даць навуковае абгрунтаванне фенаменальным працэсам, што адбываюцца ў паступальным развіцці нашай дзяржавы, заявіў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Уладзімір Пярцоў на палях Х міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Суверэнітэт - бяспека - інтэграцыя як канстанты ўстойлівага дзяржаўнага развіцця: міжнародны вопыт і нацыянальныя рэаліі", якая праходзіць сёння ў ГрДУ імя Я. Купалы ў Гродне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Сёння праходзіць знакавая канферэнцыя, сабраліся вучоныя-палітолагі з краін блізкага і далёкага замежжа, для таго, каб прапрацаваць і вызначыць навуковае, навукова-метадалагічнае абгрунтаванне працэсаў, што праходзяць цяпер у нашай краіне ў выніку тэктанічных палітычных зрухаў, якія мы бачым у свеце, - сказаў Уладзімір Пярцоў. - Адны гегемоны страчваюць сваю перавагу, утвараюцца зусім новыя інтэграцыйныя аб'яднанні. Ужо з'явілася такое азначэнне, як "планетарная большасць", а тыя, каго раней называлі "ўсім светам", цяпер называюцца "планетарнай меншасцю".
"Мы хацелі б, каб у рамках канферэнцыі палітолагі далі навуковае абгрунтаванне інстытуту УНС, які прайшоў сёмы раз, але ўпершыню ў новым статусе вышэйшага канстытуцыйнага органа краіны, - заўважыў Уладзімір Пярцоў. - Важна даць абгрунтаванне электаральнаму цыклу, у які мы цяпер уступаем, электаральнаму суверэнітэту, аб якім мы заяўляем, удзелу Беларусі ў інтэграцыйных аб'яднаннях, дзе мы ўжо знаходзімся, і куды мы ўвойдзем у бліжэйшы час. Мы спадзяёмся, што ў рамках гэтай канферэнцыі адказы дадуць вучоныя, якія сабраліся ў Гродне".
"І цяпер, вядома, мы разумеем, адчуваем, што будзе націск, недружалюбныя праяўленні ў адносінах да кіраўніцтва нашай дзяржавы, насельніцтва нашай краіны. Мы спадзяёмся, што з'яднанасць і маналітнасць пераважнай большасці беларускага народа не дазволіць рэалізавацца іх планам. Яны гэта таксама разумеюць: супраць нас выступаюць тэхналагічна інфармаваныя, вельмі багатыя крэатыўныя людзі і карпарацыі. І тым не менш, мы гатовы процістаяць. Мы ўвайшлі ў паліталагічныя падручнікі і лекцыі, як дзяржава, якая змагла процістаяць мацнейшай каляровай рэвалюцыі, арганізаванай у форме гібрыднай агрэсіі, у выглядзе бліцкрыгу ў 2020 годзе", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.
"Сёння праходзіць знакавая канферэнцыя, сабраліся вучоныя-палітолагі з краін блізкага і далёкага замежжа, для таго, каб прапрацаваць і вызначыць навуковае, навукова-метадалагічнае абгрунтаванне працэсаў, што праходзяць цяпер у нашай краіне ў выніку тэктанічных палітычных зрухаў, якія мы бачым у свеце, - сказаў Уладзімір Пярцоў. - Адны гегемоны страчваюць сваю перавагу, утвараюцца зусім новыя інтэграцыйныя аб'яднанні. Ужо з'явілася такое азначэнне, як "планетарная большасць", а тыя, каго раней называлі "ўсім светам", цяпер называюцца "планетарнай меншасцю".
Усяму гэтаму патрэбна навуковае тлумачэнне і навуковае суправаджэнне, адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. "Што датычыцца інстытута прэзідэнцтва і працэсаў, што адбываюцца ў нашай краіне, нам хацелася б бачыць больш палітолагаў на экранах тэлевізараў, у сродках масавай інфармацыі, якія маглі б тлумачыць простым людзям, па родзе сваёй дзейнасці занятым іншымі справамі, фенаменальныя працэсы, што адбываюцца ў паступальным развіцці нашай дзяржавы як суверэннай, дэмакратычнай, незалежнай, якая наперакор усім санкцыям, націску, рэстрыкцыям, пагрозам развіваецца на карысць свайго народа", - падкрэсліў Уладзімір Пярцоў.
"Прэзідэнт сказаў не аднойчы, што ад нас не адстануць, - мы гэта назіраем і цяпер, - асабліва адзначыў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта. - Выдзяляюцца грошы па той бок граніцы, дзе сядзяць і тыя, хто прадаў сваю Радзіму, і тыя, хто мае зусім пэўныя злосныя планы ў дачыненні да нашай дзяржавы. За мінулы перыяд, чатыры з невялікім гады, нават тыя, хто быў далёка ад палітыкі або зведаў уплыў так званых альтэрнатыўных інфармацыйных дэструктыўных каналаў, ужо зрабілі пэўныя высновы і зразумелі, у каго якія інтарэсы і хто на чый млын лье ваду".
Расслабляцца нельга, адзначыў ён. "Калі мы будзем адзіным народам Беларусі, то наш вораг асуджаны на пройгрыш. Спробы сілавога ўварвання ў нашу краіну атрымаюць дастойны адказ і з нашага боку, і з боку нашых саюзнікаў, Расійскай Федэрацыі. Раім ім нацэльвацца на мірнае суіснаванне, тым больш, што мы з еўрапейскімі дзяржавамі суседзі. І мы, і яны разумеем, што толькі мірнае суіснаванне прывядзе да паступальнага развіцця і працвітання дзяржаў і народаў", - рэзюмаваў намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Уладзімір Пярцоў.-0-
Фота Леаніда Шчаглова