Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
05 чэрвеня 2024, 10:06

Піскорскі: Беларусь і Расія, у адрозненне ад Германіі, не прад'яўлялі тэрытарыяльных прэтэнзій Польшчы

Матэвуш Піскорскі. Скрыншот відэа
Матэвуш Піскорскі. Скрыншот відэа
5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Расія, у адрозненне ад Германіі, Літвы або Украіны, не прад'яўлялі тэрытарыяльных прэтэнзій Польшчы. Аб гэтым у праекце "У тэме" на YouTube-канале БЕЛТА заявіў польскі палітолаг Матэвуш Піскорскі.

"На Захадзе Беларусь і Расію спрабуюць прадставіць у якасці крыніцы пагроз еўрапейскай бяспецы. Гэта не больш чым фантазіі. Хацелася б нагадаць адну фундаментальную рэч. Беларусь і Расія з'яўляюцца адзінымі суседзямі Польшчы, у якіх ніколі не ўзнікала тэрытарыяльных прэтэнзій да нашай краіны. Так, у дзевяностыя беларускія нацыяналісты маглі выказваць такія прэтэнзіі, але яны былі маргіналамі", - адзначыў Матэвуш Піскорскі.

Разам з тым, канстатаваў палітолаг, у кіраўніцтве Беларусі і Расіі ніхто не заяўляў аб прэтэнзіях на польскія тэрыторыі. У той жа час, звярнуў увагу ён, у Германіі палітыкі на ўзроўні парламента цалкам маглі прад'яўляць Польшчы тэрытарыяльныя прэтэнзіі.

"Паглядзіце на тых жа літоўскіх нацыяналістаў, якія прад'яўляюць прэтэнзіі няхай і да невялікіх, але ўсё ж участкаў польскай тэрыторыі. Я ўжо не кажу пра ўкраінскіх нацыяналістаў. Некаторыя з іх наогул распаўсюджвалі карты, дзе тэрыторыі Украіны распасціраюцца ледзь не да Кракава. А ў Беларусі і Расіі такіх з'яў няма", - рэзюмаваў Матэвуш Піскорскі.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі