ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 19 верасня 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
13 верасня 2021, 17:15

Піневіч: варта зрабіць усвядомлены выбар на карысць вакцынацыі ад COVID-19

Фота з архіва
Фота з архіва

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кожнаму жыхару Беларусі варта зрабіць усвядомлены выбар на карысць вакцынацыі ад COVID-19, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мая ўсвядомленая пазіцыя як прафесіянала, кіраўніка і чалавека - мы павінны максімальна вакцынавацца. У каго няма проціпаказанняў, павінен вакцынавацца, але зрабіўшы гэта ўсвядомлена", - сказаў Дзмітрый Піневіч. Разам з тым ён нагадаў: кіраўнік дзяржавы некалькі разоў звяртаў увагу на недапушчальнасць націску ў гэтым напрамку.

"У нас дастаткова вакцын як расійскай вытворчасці, так і кітайскай, каб прышчапіцца ў максімальна кароткія тэрміны, - сказаў міністр. - Заклікаю ўсіх падумаць аб гэтым і зрабіць свой усвядомлены выбар".

Паводле слоў міністра, чалавек, які не перахварэў і не вакцынаваны, з'яўляецца "свабодным звяном, праз якое вірус можа муціраваць". "Прышчапляючыся, вы бераце адказнасць не толькі за сваё здароўе, але і ўсіх навакольных. Гэта павінна быць у разуменні любога разважлівага чалавека, які адказвае за сваю сям'ю, сяброў, бацькоў у рэшце рэшт", - лічыць Дзмітрый Піневіч.

Дарэчы, расійскія калегі праводзяць перагаворы па прызнанні вакцыны "Спадарожнік V" Еўрасаюзам. "Мы гэта вітаем, але не ўмешваемся. Калі ў нас будзе свая вакцына, мы таксама яе будзем прасоўваць. Плануем, што яна будзе гатова ў 2023 годзе - мы вытрымаем усе крытэрыі па бяспецы, даступнасці і якасці", - сказаў на заканчэнне міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі