ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Серада, 20 кастрычніка 2021
Мінск Пераменная воблачнасць +8°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
27 верасня 2021, 09:15

Піневіч: у Беларусі ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 назіраюцца ў непрышчэпленых пацыентаў

Фота з архіва
Фота з архіва

27 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 - гэта непрышчэпленыя пацыенты. Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч у час маніторынгу работы чырвоных зон 6-й бальніцы Мінска, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на афіцыйны Telegram-канал Міністэрства аховы здароўя.

"Цяпер мы назіраем рост захваральнасці на COVID-19. Наведваючы бальніцы, маніторынгавыя групы адзначаюць перамяшчэнне захваральнасці ў бок больш маладых. І я хачу падкрэсліць, што ўсе цяжкія выпадкі COVID-19 (пацыенты на ШВЛ і тыя, хто маюць патрэбу ў інтэнсіўнай тэрапіі) - гэта непрышчэпленыя ад каранавіруса. Мы павінны разумець, што з улікам значнай ролі дэльта-штама ў структуры захваральнасці на COVID-19 захоўвае прынцыповую значнасць вакцынацыя. Не важна, якую вакцыну выбера грамадзянін, важна даць арганізму дадатковую засцярогу супраць гэтага цяжкага інфекцыйнага захворвання", - падкрэсліў міністр.

Таксама кіраўнік ведамства абмеркаваў 26 верасня з намеснікам старшыні Камітэта па ахове здароўя Паўлам Удотам, галоўным урачом 6-й бальніцы Ігарам Юркевічам, галоўным пазаштатным анестэзіёлагам-рэаніматолагам Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Ігарам Яланецкім, загадчыкам аддзялення анестэзіялогіі і рэанімацыі Дзмітрыем Рыкоўскім новыя прапановы па рабоце рэанімацыйных у чырвоных зонах, асаблівасці вядзення цяжкіх пацыентаў з дэльта-штамам, наяўнасць лекавых сродкаў, кіслароднай падтрымкі і іншыя пытанні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі