ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Субота, 28 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 лістапада 2020, 17:05

Піневіч: у Беларусі разглядаецца магчымасць вакцынавання ад COVID-19 да 2 млн чалавек

Фота з архіва
Фота з архіва

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі разглядаецца пытанне аб магчымасці вакцынавання ад COVID-19 да 2 млн чалавек, паведаміў журналістам выконваючы абавязкі міністра аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы будзем пачынаць прышчэпліваць вакцынай ад COVID-19, пачынаючы з невялікіх груп насельніцтва. У першую чаргу будуць прышчэпліваць насельніцтва з груп рызыкі. У тым ліку педагагічных, медыцынскіх, гандлёвых работнікаў - тых, хто мае шырокі аб'ём кантактаў. Наогул, мы плануем ахоп да 2 млн чалавек", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Паводле яго слоў, вакцынацыя будзе праводзіцца на бюджэтнай аснове. Але пакуль аб тэрмінах гаварыць рана. "Прыкладна праз два тыдні мы прадставім расійскаму боку дарожную карту, якую ўжо можна будзе дэталізаваць, калі ў нас з'явіцца вакцына. Вырашаем практычныя пытанні вытворчасці гэтай вакцыны. Праз два тыдні прыкладна будзем ужо ведаць аб тэрмінах, аб'ёмах і месцы, дзе гэта будзе", - дадаў выконваючы абавязкі міністра.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі