Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 лютага 2022, 12:39

Піневіч: спыняць вучэбны працэс у школах з-за кавіду не давялося

22 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Спыняць вучэбны працэс у школах з-за кавіду не давялося, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, яго цытуе прэс-служба міністэрства.

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што дзеці сталі хварэць менш. Паводле яго слоў, "амікрон мадэлюе эпідэміі грыпу: дзеці пачынаюць захворваць раней за ўсіх". "Але і аб "затуханні" хвалі сведчыць тое, што дзеці перастаюць хварэць - яны выступаюць своеасаблівым індыкатарам", - сказаў ён.

"Прыкладна тыдзень таму ў нас было ўсяго восем школ, дзе хварэлі каля 20 працэнтаў ад усіх навучэнцаў. Раней мы выпрацавалі рэкамендацыю: калі будзе хварэць больш за 30 працэнтаў навучэнцаў, можна выбарачна спыняць вучэбны працэс. Але нам не давялося гэта рабіць, у тым ліку і таму, што настаўнікі былі прышчэплены і выконваліся нашы часовыя пратаколы", - сказаў Дзмітрый Піневіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі