19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сітуацыя з каранавірусам у Беларусі поўнасцю кантралюемая. У краіне праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў для прафілактыкі заражэння, спынення эпідэмічнага працэсу і лячэння людзей. Аб гэтым паведаміў міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч на нарадзе ў кіраўніка дзяржавы, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя падкрэсліў, што ў Беларусі праводзіцца дэталёвы аналіз эпідэміялагічнай сітуацыі і прымаюцца неабходныя меры на ўсіх узроўнях кіравання.
"Я хачу без слёз, без стагнанняў сказаць: сітуацыя поўнасцю кантралюемая, праводзіцца ўвесь комплекс мерапрыемстваў, якія накіраваны на прафілактыку, на спыненне эпідэмічнага працэсу і на лячэнне пацыентаў, аб якім у тым ліку сёння ідзе размова", - заявіў міністр.
У ліку асаблівасцей цяперашняй хвалі развіцця каранавіруса Дзмітрый Піневіч адзначыў высокі рост захваральнасці, з якім сістэма аховы здароўя не сутыкалася на працягу папярэдніх хваль. "Па ўсёй граніцы, усе краіны, і еўрапейскага рэгіёна ў тым ліку, рэгіструюць такую ж захваральнасць, параўнальную з нашай", - звярнуў увагу кіраўнік Міністэрства аховы здароўя.-0-