Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
07 снежня 2020, 15:40

Піневіч растлумачыў прычыны адмены планавай меддапамогі ў паліклініках

7 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, размаўляючы з журналістамі, растлумачыў, чаму мінскія паліклінікі спынілі аказанне планавай медыцынскай дапамогі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Як і ў першую хвалю каранавіруса, паліклінічная сетка перайшла на іншы рэжым работы. У прыватнасці, пацыентам з хранічнымі захворваннямі дапамога аказваецца дома. "Мы павінны рабіць усё, каб не канцэнтраваць пацыентаў у адным месцы без асаблівай неабходнасці", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Міністр сёння прыняў удзел у VI Кангрэсе Асацыяцыі нефролагаў новых незалежных дзяржаў. Мерапрыемства прысвечана 50-годдзю трансплантацыі ныркі ў Беларусі.

Адказваючы на пытанне аб захваральнасці на COVID-19 у Беларусі, ён адзначыў, што, нягледзячы на даволі складаную сітуацыю, удзельнікам удалося сабрацца вочна, а гэта сведчыць аб тым, што яна пад кантролем. "Калі спецыялісты, якія ў поўнай меры ўяўляюць небяспеку сённяшняй сітуацыі і ўсе рызыкі, сабраліся разам у адной зале, значыць, наша работа, проціэпідэмічныя мерапрыемствы даволі эфектыўныя", - сказаў міністр.

Як паведамлялася, па рашэнні Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама з 4 снежня мінскія паліклінікі спынілі аказанне планавай медыцынскай дапамогі. Экстранную траўматолага-хірургічную дапамогу пацыентам у гарадскіх паліклініках прадоўжаць аказваць.

У кангрэсе, у тым ліку анлайн, прымаюць удзел вядучыя спецыялісты ў галіне нефралогіі з ЗША, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі, Францыі, Бельгіі, Харватыі, Літвы, Расіі, Украіны, Грузіі, Казахстана і інш.-0-

Фота Паўла Арлоўскага

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі