Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
31 студзеня 2022, 09:04

Піневіч расказаў, чаму давялося памяняць тактыку лячэння і тэсціравання каранавіруса

31 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чаму давялося памяняць тактыку лячэння і тэсціравання каранавіруса, у эфіры тэлеканала СТБ расказаў міністр аховы здароўя Беларусі Дзмітрый Піневіч, паведамляе БЕЛТА.

Міністэрства аховы здароўя апублікавала новыя падыходы ў лячэнні і тэсціраванні хворых на каранавірус. Як растлумачыў профільны міністр, такі крок абгрунтаваны.

"Звярніце ўвагу, уханьскі штам - гэта было адно, дэльта-штам - гэта другое, штам амікрон - трэцяе. Напрыклад, штам амікрон - гэта дастаткова вялікая колькасць хворых са значна меншай патагеннасцю. І таму цалкам падыходы становяцца іншымі, пачынаючы ад ахопу тэсціравання, заканчваючы шпіталізацыяй і патрабаваннем патагенетычнай тэрапіі. Вось і ўсё. І тое, што наша рэакцыя дастаткова аператыўная, напэўна, гэта можна аднесці ў плюс", - падкрэсліў Піневіч.

Міністр аховы здароўя таксама пацвердзіў, што на гэты момант павялічылася колькасць выпадкаў заражэння сярод дзяцей. Але абстаноўка, адзначаюць спецыялісты, не крытычная, паколькі хвароба ў асноўным праходзіць лёгка.

"Дастаткова шмат дзяцей і дарослых хварэюць на лёгкія формы. І калі мы ўспомнім дапандэмійны час, калі сезонна мы захворвалі на ВРВІ і грып, гэта не больш, чым было раней. Проста мы цяпер уваходзім у той сезон, у падобную сітуацыю, якая была 5-7 гадоў таму, калі на нас находзіла раз у год. Або, памятаеце, эпідэмія грыпу надыходзіла з перыядычнасцю раз у тры гады, тады была вялікая колькасць захварэлых, вось і ўсё", - адзначыў Дзмітрый Піневіч.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі