Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
16 красавіка 2021, 11:07

Піневіч прышчапіўся выпушчанай у Беларусі вакцынай "Спадарожнік V"

16 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першай вакцынай ад каранавіруса "Спадарожнік V", якая выраблена на РУП "Белмедпрэпараты", прышчапіўся міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства аховы здароўя.

"Можна ўжо афіцыйна заявіць, што партыя ўвайшла ў масавы абарот", - сказаў міністр.

Дзмітрый Піневіч 26 сакавіка пасля сустрэчы з кіраўніком дзяржавы заявіў, што мае намер прышчапіцца першай вакцынай, якую атрымаюць з беларускага канвеера. "Я, можа, прышчапіўся б ужо і цяпер, у мяне антыцелы ёсць. Але я паабяцаў, што першая вакцына, якую атрымаюць "Белмедпрэпараты" і пройдзе кантроль якасці, можа, нават тая, якая цяпер са мной (Дзмітрый Піневіч прынёс на сустрэчу з кіраўніком дзяржавы экзэмпляры расійскага "Спадарожніка V". - Заўвага БЕЛТА), яна за мной", - заявіў тады міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі