ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 6 снежня 2021
Мінск -2°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2021, 16:13

Піневіч: ложкі пад COVID-19 адкрываюцца прэвентыўна

Дзмітрый Піневіч. Фота з архіва
Дзмітрый Піневіч. Фота з архіва

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ложкі пад COVID-19 адкрываюцца прэвентыўна, нягледзячы на тое, што гэта патрабуе рэсурсаў, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Месцаў у бальніцах хапае. Больш таго, мы прэвентыўна адкрываем ложкі ў кожным рэгіёне, - сказаў Дзмітрый Піневіч. - Штодзённа праводзім відэаканферэнцыі з рэгіёнамі, напрыклад, у Брэсцкім рэгіёне ёсць 560 свабодных месцаў, якія перапрафіляваны. У кагосьці больш, у кагосьці менш, але свабодны ложкавы фонд ёсць усюды, у Мінску ў тым ліку".

Міністр падкрэсліў, што лячэнне ў стацыянары павінен атрымаць кожны, хто мае патрэбу ў гэтым. "Наша задача заключаецца ў тым, каб любы пацыент быў шпіталізаваны ў стацыянар і любы пацыент, які не мае патрэбы ў стацыянары, быў выведзены на сістэму далечвання або ў амбулаторнае звяно, таму што знаходжанне ў стацыянары на тэрмін большы, чым належыць, нясе за сабой іншыя рызыкі - перакрыжаванае інфіцыраванне, шпітальныя інфекцыі і г.д.", - сказаў ён.

Паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, вопыт этапнасці аказання медыцынскай дапамогі, атрыманы ў час першай хвалі, паказаў правільнасць гэтага шляху, па ім ідзе ўвесь свет. Гэта мае на ўвазе максімальна хуткае вывядзенне пацыентаў са стацыянарнага блока на далечванне або дадому, калі пацыент не мае патрэбы ў гэтым відзе медыцынскай дапамогі. "Дома і сцены дапамагаюць", - дадаў ён.

Са 100 тыс. ложкаў, якія ёсць у краіне, перапрафіляваны пад кавід амаль трэць. "Мы ложкі адкрываем загадзя, як бы гэта не было рэсурсазатратным. Усе спрабуюць па-рознаму гэта ацэньваць, але лепш мы разгорнем гэтыя ложкі і затрацім рэсурсы на іх разгортванне, каб кожны чалавек мог атрымаць даступную медыцынскую дапамогу", - адзначыў міністр.

Больш таго, прадаўжаецца аказанне медыцынскай дапамогі па іншых напрамках. У прыватнасці, у 10-й бальніцы Мінска працуюць 120 афтальмалагічных ложкаў. "І мы нават не думаем іх закрываць", - сказаў Дзмітрый Піневіч. Па-ранейшаму прымаюць пацыентаў анкалагічнага, кардыялагічнага, хірургічнага, траўматалагічнага профіляў. Аказваць спецыялізаваную дапамогу плануецца максімальна. "Таму просім: дапамажыце нам, але перш за ўсё сабе - прыйдзіце на вакцынацыю", - рэзюмаваў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі