Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
23 снежня 2020, 11:57

Піневіч: акцыя "Нашы дзеці" - гэта больш, чым проста віншаванні

23 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Акцыя "Нашы дзеці" - гэта больш, чым проста віншаванні, заявіў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч падчас наведвання рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра "Маці і дзіця", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы прыйшлі павіншаваць маці, далучыцца да іх радасці", - сказаў Дзмітрый Піневіч.

Разам з тым, паводле яго слоў, акцыя "Нашы дзеці" - гэта нешта большае, чым проста віншаванні. Для сістэмы аховы здароўя гэта таксама падвядзенне вынікаў і вызначэнне напрамкаў дзейнасці, якія даюць магчымасць удасканаліць службу аховы мацярынства і дзяцінства.

Дзмітрый Піневіч адзначыў, што супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя ў гэтыя дні выязджаюць у розныя ўстановы сістэмы аховы мацярынства і дзяцінства. РНПЦ "Маці і дзіця" сярод іх займае асаблівае месца, гэта перынатальны цэнтр чацвёртага ўзроўню. У бягучым годзе тут сталі мамамі больш за 3,1 тыс. жанчын.

РНПЦ займаецца і планаваннем цяжарнасці, праводзіць працэдуры ЭКА. Міністр адзначыў, што гэтыя тэхналогіі даюць сем'ям магчымасць стаць шчаслівымі, паколькі шчасце для сям'і - гэта дзеці. "Яны даюцца Богам, а мы гэтаму толькі садзейнічаем", - сказаў ён.

Дырэктар цэнтра Сяргей Васільеў дадаў, што правядзенне акцыі падкрэслівае, што дзеці, дэмаграфічная сітуацыя ў краіне з'яўляюцца прыярытэтам сацыяльнай палітыкі дзяржавы.

Рэспубліканская дабрачынная акцыя "Нашы дзеці" доўжыцца з 10 снежня па 10 студзеня.

У гэты час ва ўсіх рэгіёнах краіны праходзяць навагоднія паказы. Кіраўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання, мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў наведваюць дзіцячыя інтэрнатныя ўстановы і дамы сямейнага тыпу, бальніцы, апякунскія і прыёмныя сем'і, віншуюць дзяцей з Новым годам, Раством, уручаюць падарункі, дапамагаюць у вырашэнні існуючых праблем. Да дабрачыннай акцыі далучаюцца грамадскія аб'яднанні і іншыя арганізацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі