7 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пікет па зборы подпісаў для вылучэння Аляксандра Лукашэнкі кандыдатам у Прэзідэнты праходзіць на трэцім чэмпіянаце па колцы дроў сярод СМІ. Спаборніцтва праходзіць на беразе вадасховішча Вяча ў Мінскім раёне, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Журналісты і госці свята з задавальненнем падпісваюцца за Аляксандра Лукашэнку, пры гэтым абавязковая ўмова - наяўнасць пры сабе пашпарта.
Збор подпісаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у Прэзідэнты стартаваў сёння і завершыцца 6 снежня 2024 года. Зарэгістраваным ініцыятыўным групам неабходна сабраць не менш за 100 тыс. подпісаў. Ажыццяўляць збор подпісаў могуць толькі члены ініцыятыўнай групы на пікетах (у месцах, не забароненых мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі), а таксама па месцы жыхарства, работы (службы) выбаршчыкаў. Член ініцыятыўнай групы павінен мець пры сабе адпаведнае пасведчанне і дакумент з фатаграфіяй, што пацвярджае яго асобу. У падпісным лісце павінны быць подпісы выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі раёна, горада, раёна ў горадзе. Выбаршчык павінен уласнаручна паставіць дату подпісу і распісацца. Падпісны ліст завяраецца членам ініцыятыўнай групы.
Пры зборы подпісаў не дапускаецца ўдзел адміністрацыі арганізацыі ў зборы подпісаў, прымушэнне ў працэсе збору подпісаў, узнагароджанне выбаршчыкаў за ўнясенне подпісу, раздача інфармацыйных матэрыялаў аб асобах, якія вылучаюцца кандыдатамі ў Прэзідэнты. Выбаршчык мае права паставіць подпіс у падтрымку некалькіх кандыдатур, якія прапануюцца для вылучэння кандыдатамі ў Прэзідэнты, але толькі адзін раз у падтрымку адной і той жа кандыдатуры.

Выбары Прэзідэнта Беларусі назначаны на 26 студзеня 2025 года.-0-