Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
09 лістапада 2021, 16:02

Петрышэнка: у час акцыі "Нашы дзеці" правядуць дабрачынны збор сродкаў для сацыяльных і медустаноў

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка расказаў сёння журналістам аб планах па правядзенні навагодняй дабрачыннай акцыі "Нашы дзеці" перад пасяджннем аргкамітэта, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Да навагодніх свят мы праводзім традыцыйную маштабную акцыю "Нашы дзеці". Яе значнасць для грамадства складана пераацаніць, таму што яна прысвечана самаму дарагому, што ў нас ёсць, - дзецям. Гэта добрая традыцыя будзе прадоўжана і ў гэтым годзе - з 14 снежня па 14 студзеня", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Штогод вышэйшыя службовыя асобы краіны, кіраўнікі міністэрстваў, іншых дзяржорганаў і арганізацый, а таксама банкаў, грамадскіх аб'яднанняў і проста неабыякавыя грамадзяне ва ўсіх рэгіёнах Беларусі наведваюць у час акцыі сацыяльна значныя аб'екты і мерапрыемствы для выхаванцаў апякунскіх, прыёмных сем'яў, дзіцячых дамоў сямейнага тыпу, дзяцей-інвалідаў, дзяцей са шматдзетных і няпоўных сем'яў. "Колькасць людзей, якія ўдзельнічаюць у акцыі, з году ў год узрастае. У многіх дзяржорганаў, прыватных структур ужо склаліся шэфскія сувязі, якія падтрымліваюцца не толькі ў перыяд акцыі", - адзначыў віцэ-прэм'ер.

Традыцыйныя мерапрыемствы пройдуць у Мінску: галоўная ёлка краіны, дабрачынныя святы ў Палацы Рэспублікі і Палацы Незалежнасці, баль для навучэнцаў і студэнтаў - пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў і алімпіяд. Паводле слоў Ігара Петрышэнкі, для гэтага амаль 4500 дзяцей будуць запрошаны ў сталіцу. Ён падкрэсліў, што ўсё будзе арганізавана ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя па правядзенні санітарна-проціэпідэмічных мерапрыемстваў.

"У гэтым годзе мы ўпершыню правядзём дабрачынны збор сродкаў для паляпшэння матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, дзе знаходзяцца нашы дзеці. Спадзяюся, нашы грамадзяне з задавальненнем адгукнуцца на гэту ініцыятыву і прымуць удзел у зборы грашовых сродкаў", - дадаў віцэ-прэм'ер.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі