Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
06 красавіка 2020, 09:33

Петрышэнка: у Беларусі будуць выпрацаваны дадатковыя меры стымулявання медработнікаў

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі будуць выпрацаваны дадатковыя меры стымулявання медыцынскіх работнікаў, заявіў у праграме "Галоўны эфір" на тэлеканале "Беларусь 1" намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, паведамляе БЕЛТА.

"Адпаведная сістэма стымулявання ёсць, яна прынята. І тыя дадатковыя даручэнні, якія былі дадзены ўраду кіраўніком дзяржавы, ужо ў стадыі рэалізацыі. І мы, я думаю, выпрацуем дадатковыя меры, звязаныя са стымуляваннем урачоў, якія працуюць на перадавой барацьбы з каранавірусам. І не толькі ўрачоў, а таксама медсясцёр і іншы персанал, які задзейнічаны ў гэтым працэсе", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, сітуацыя з каранавірусам у Беларусі абсалютна кантралюемая. "Адразу, як паступіў гэты сігнал, санітарна-эпідэміялагічная служба ў нашай краіне была пераведзена ў павышаную гатоўнасць. Гэта значыць былі своечасова прыняты ўсе меры для таго, каб выявіць крыніцу, як мага хутчэй яе купіраваць і прасачыць кантакты. Уся сістэма нашай аховы здароўя мабілізавана", - адзначыў віцэ-прэм'ер.-0-

Да канца тыдня ў Беларусі будуць выпускаць да 1 млн масак у суткі - ПетрышэнкаДа канца тыдня ў Беларусі будуць выпускаць да 1 млн масак у суткі - Петрышэнка
"Мы актыўна працуем над тым, каб забяспечыць усё большы попыт на маскі. Шэраг прадпрыемстваў у кароткі тэрмін перапрафіляваўся, і мы, дарэчы, цяпер ужо выйшлі на параметры выпуску 450-500 тыс. масак у суткі", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі