ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 6 жніўня 2020
Мінск Ясна +19°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
12 ліпеня 2020, 09:39

Петрышэнка: свята ў Александрыі стала культурным брэндам нашай краіны

12 ліпеня, Александрыя /Кар. БЕЛТА/. Свята ў Александрыі стала культурным брэндам нашай краіны. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў час урачыстага адкрыцця свята "Купалле" ("Александрыя збірае сяброў"), перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"За час свайго існавання свята ў Александрыі стала культурным брэндам нашай краіны, і мы ганарымся ім, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - На свяце сабралася шмат нацыянальных традыцый, якія дэманструюць нашы майстры. Гэтыя ўменні ім дасталіся ад дзядоў і прадзедаў, бабуль і прабабак. Прыемна, што сабралася моладзь. Тут яны засвойваюць тыя традыцыі і абрады, якія складваюцца ў нашу нацыянальную культуру, у наша духоўнае багацце".

Гасцей свята павітаў і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Заяц. "Калі ласка на гасцінную Магілёўскую зямлю. Ужо 11-ы раз па славянскім звычаі мы збіраемся на гэтай багатай зямлі. Вельмі прыемна бачыць тут тых, хто памятае і шануе нашы абрады", - адзначыў Леанід Заяц. - Сёння да нас прыехалі госці з Расіі і Украіны. Мы сабраліся ў знакавым месцы - на беразе Дняпра, што злучае тры нашы дзяржавы".

У час цырымоніі адкрыцця свята ў Александрыі ўпершыню прайшоў паказ традыцыйных нацыянальных касцюмаў. Тут было прадстаўлена больш за сто беларускіх убранняў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Далучыліся да паказу і госці з Расіі і Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі