15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка расказаў у размове з журналістамі, як ідзе падрыхтоўка школ да новага навучальнага года. Такую інфармацыю ён агучыў перад рабочай сустрэчай па гэтай тэме ва ўрадзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У новым навучальным годзе будуць працаваць 3,7 тыс. дашкольных устаноў, іх будуць наведваць каля 355 тыс. выхаванцаў. Таксама свае дзверы расчыняць 2,6 тыс. устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, вучэбныя заняткі пачнуць 1,07 млн навучэнцаў, у тым ліку 105 тыс. першакласнікаў. "Мы актыўна рыхтуемся. У гэтым годзе шэсць дзіцячых садоў будзе здадзена, да 1 верасня тры. Таксама будзе здадзена сем школ: да 1 верасня плануецца чатыры (у Мінску, Салігорску, Віцебску і ў вёсцы Копішча пад Мінскам), да канца года яшчэ тры. Удасканаленне матэрыяльна-тэхнічнай базы мае вялікае значэнне", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Пастановай Савета Міністраў нумар 141 ад 4 сакавіка 2024 года зацверджаны парадак падрыхтоўкі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі да пачатку навучальнага года. "Мы ўдасканалілі нарматыўную прававую базу з пункту гледжання падрыхтоўчых этапаў і неабходнасці маніторынгу адпаведнымі камісіямі. У перыяд да 20 жніўня ўсе школы павінны атрымаць зацверджаныя пашпарты гатоўнасці. Гэту інфармацыю мы будзем даводзіць да грамадскасці. Кожнаму важна, каб гатова была яго школа", - адзначыў віцэ-прэм'ер.
З 1 верасня завяршаецца паэтапны пераход на арганізацыю харчавання па новых прынцыпах. "З 1 верасня 506 школ, што засталіся, таксама будуць ажыццяўляць харчаванне па новых нормах. На бягучы год запланавана больш як Br20 млн на аснашчэнне і дааснашчэнне адпаведным абсталяваннем аб'ектаў харчавання школ. Акрамя таго, мы прастымулявалі работу повараў", - адзначыў віцэ-прэм'ер. Так, з 1 верасня ўстаноўлена надбаўка за асаблівасці прафесійнай дзейнасці работнікам аб'ектаў харчавання школ, якія арганізуюць харчаванне навучэнцаў самастойна (а таксама дзіцячых садоў, каледжаў), у памеры 50 працэнтаў ад акладу. У адпаведнасці з калектыўнымі дагаворамі павялічаны надбаўкі за работу па кантракце работнікам школьных харчаблокаў (складаюць ад 40 працэнтаў да 50 працэнтаў ад акладу).
"З ліпеня актыўна працуюць школьныя базары ў кожным кутку нашай краіны. Вядома ж, гандлёвыя сеткі таксама ўключыліся ў гэты працэс. У вёсцы актыўна працуе наш Белкаапсаюз, каб дзеці, якія навучаюцца ў сельскіх школах, таксама маглі купіць адзенне адпаведнай якасці, якое выпускаецца нашай лёгкай прамысловасцю. Мадэльны рад абноўлены прыкладна на 70 працэнтаў, роўны доступ забяспечаны ў маштабах усёй нашай краіны. Мы праводзім маніторынг і аказваем садзейнічанне кожнаму дзіцяці, каб яно магло купіць пісьмовыя прылады і апрануцца ў новае прыгожае адзенне для наведвання школ. Па лініі дзяржавы традыцыйна аказваецца дапамога шматдзетным, малазабяспечаным сем'ям. Такая работа будзе прадаўжацца і па лініі грамадскіх арганізацый, прафсаюзаў", - дадаў Ігар Петрышэнка.
Ён адзначыў, што пытанні падрыхтоўкі да новага навучальнага года знаходзяцца ў полі зроку не толькі сістэмы адукацыі і мясцовых органаў выканаўчай улады, але і кантрольных і наглядных органаў. "Усё гэта робіцца для таго, каб мы сапраўды якасна забяспечылі падрыхтоўку матэрыяльна-тэхнічнай базы, каб дзеці былі прыгожа апрануты, мелі ўсе пісьмовыя прылады, былі забяспечаны вучэбнымі дапаможнікамі", - падагульніў віцэ-прэм'ер.-0-