Ігар Петрышэнка. Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рашэнні Нюрнбергскага трыбунала бестэрміновыя і не падлягаюць перагляду. Аб гэтым заявіў першы намеснік генеральнага сакратара СНД Ігар Петрышэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пазачарговае пасяджэнне Савета пастаянных паўнамоцных прадстаўнікоў дзяржаў - удзельніц Садружнасці пры статутных і іншых органах Садружнасці, прысвечанае 80-годдзю Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе сёння ў Мінску. Перад пасяджэннем адбыўся мітынг і ўскладанне кветак на Алеі Дружбы каля памятнага знака "1941. Імя героя - народ, подзвіг народа - Перамога! 1944" у музейна-паркавым комплексе "Перамога".
"Літаральна праз некалькі дзён адзначым 9 Мая, і сёння па ініцыятыве Выканкама СНД гэта пасяджэнне праводзіцца ў святым месцы не толькі для кожнага беларуса, але і кожнага грамадзяніна краін, што ўваходзяць у Садружнасць Незалежных Дзяржаў, - Музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. У кожнай з краін СНД шануецца гэта Вялікая Перамога, гэта вялікае свята. На жаль, з кожным годам нас пакідаюць ветэраны. Таму задача цяперашняга пакалення - аддаць даніну памяці нашым продкам, якія заваявалі, адстаялі гонар і незалежнасць нашай вялікай Радзімы. І цяпер мы таксама гэта будзем абмяркоўваць на пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў", - сказаў Ігар Петрышэнка.
Вельмі шмат спроб дэвальваваць подзвіг савецкага салдата, савецкага партызана, савецкага падпольшчыка, працаўнікоў тылу, каб прынізіць ролю Савецкага Саюза ў той вайне, адзначыў першы намеснік генеральнага сакратара СНД. "Але гэта не атрымаецца. Рашэнні Нюрнбергскага трыбунала бестэрміновыя, яны застаюцца ў сіле і не падлягаюць ніякаму перагляду. Ніякай рэабілітацыі нацысцкія злачынцы не павінны быць падвергнуты", - падкрэсліў ён.
"У Рэспубліцы Беларусь, Расійскай Федэрацыі, ды і ў іншых краінах СНД вельмі актыўна вядзецца пошукавая работа. З улікам узбуджанай крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа мы ўсё больш і больш знаходзім пахаванняў. Як гавораць, вайна не заканчваецца, пакуль не будзе пахаваны апошні салдат. На жаль, мы знаходзім жудасныя сведчанні, факталагічныя сведчанні той страшнай трагедыі, якую чынілі нямецка-фашысцкія захопнікі і іх памагатыя на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Таму наш святы абавязак - шанаваць подзвіг. Мы нашчадкі пераможцаў, і мы павінны ганарыцца тым, што нам перадалі нашы бацькі і дзяды", - дадаў Ігар Петрышэнка.-0-