Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
20 верасня 2021, 09:13

Петрышэнка: першы кампанент вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі больш як 1,8 млн чалавек

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Першы кампанент вакцыны супраць COVID-19 у Беларусі атрымалі больш як 1,8 млн чалавек. Аб гэтым расказаў намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"На гэты момант больш як 1,8 млн нашых грамадзян вакцынаваны першым кампанентам "Спадарожнік V" і кітайскай вакцыны карпарацыі "Сінафарм" і 1,5 млн чалавек прышчэплены другім кампанентам. Нам неабходна і далей гэты паказчык нарошчваць", - сказаў Ігар Петрышэнка.

Паводле яго слоў, у пачатку былі вакцынаваны медыцынскія работнікі. У гэтай катэгорыі больш за 80 працэнтаў прышчэпленых, паколькі яны часцей за іншых кантактуюць з захварэўшымі, знаходзяцца на перадавой у чырвоных зонах. Сярод спецыялістаў сацыяльнай сферы - больш за 65 працэнтаў вакцынаваных, сярод настаўнікаў - больш за 50 працэнтаў. "Літаральна некалькі тыдняў таму мы атрымалі вакцыну "Спадарожнік Лайт". Плануем вакцынаваць студэнтаў, паколькі тэндэнцыі такія, што гэта інфекцыя па ўзроставых параметрах апускаецца ўсё ніжэй і ніжэй, і нам неабходна абараніць у тым ліку нашых маладых людзей і дзяцей", - расказаў віцэ-прэм'ер.

Што датычыцца кавідных надбавак медработнікам, ён адзначыў: "Гэтыя выплаты захоўваюцца. Так, ёсць некаторыя карэкціроўкі з улікам правапрымяняльнай практыкі, з улікам таго, што былі рэалізаваны пэўныя ахоўныя функцыі (у поўнай меры сродкамі індывідуальнай аховы забяспечаны ўрачэбны і сярэдні медперсанал, праводзіцца вакцынацыя медперсаналу). У сувязі з гэтым павінен выконвацца прынцып рацыянальнага расходавання бюджэтных сродкаў і, самае галоўнае, - прынцып справядлівасці. У тых, хто працуе ў чырвонай зоне з кавід-пацыентамі, надбаўкі захоўваюцца з улікам адпрацаванага часу. У далейшым мы таксама прадоўжым адпаведнае фінансаванне. Толькі ў мінулым годзе на ліквідацыю гэтых наступстваў мы патрацілі Br562 млн. За восем месяцаў бягучага года мы гэту лічбу ўжо на Br200 млн перавысілі. Дзяржава трымае гэта пытанне на кантролі".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі