ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Пятніца, 26 лютага 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Грамадства
22 студзеня 2021, 15:02

Петрышэнка: наша дзяржава ніколі не эканоміла і не будзе эканоміць на сям'і

Ігар Петрышэнка
Ігар Петрышэнка

22 студзеня, Нясвіжскі раён /Кар. БЕЛТА/. Маштабная і рознабаковая падтрымка сем'яў з дзецьмі - візітная картка Беларусі. І нават у няпростых эканамічных умовах на сем'ях дзяржава не эканоміла і не будзе эканоміць. Аб гэтым заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Ігар Петрышэнка, вітаючы ўдзельнікаў рэспубліканскага адкрытага дыялогу "Шматдзетная сям'я - прыярытэт дзяржаўнай сямейнай палітыкі", які праходзіць у Палацавым ансамблі Нацыянальнага гісторыка-культурнага музея-запаведніка "Нясвіж", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Падтрымка шматдзетных сем'яў - безумоўны дзяржаўны прыярытэт. Вы фарміруеце апору ўстойлівага развіцця нашай дзяржавы", - звярнуўся да ўдзельнікаў Ігар Петрышэнка.

Ён падкрэсліў, што ўлады добра бачаць каштоўнасныя ўстаноўкі і жыццёвыя прыярытэты сучаснай моладзі, арыенцір на кар'еру, асобаснае развіццё, адтэрміноўваецца час уступлення ў шлюб і нараджэння дзяцей - і з гэтым трэба працаваць у праводзімай сямейнай палітыцы.

"Аснова для павышэння эканамічнага патэнцыялу сем'яў з дзецьмі створана. Інвесціраваны значныя сродкі па ўсіх жыццёва важных для іх напрамках, - адзначыў Ігар Петрышэнка. - Толькі ў мінулым годзе на падтрымку сем'яў, якія выхоўваюць дзяцей, было накіравана каля Br4 650 млн бюджэтных сродкаў. Гэта 3 працэнты ВУП. У сувязі з гэтым хачу вас запэўніць, што наша дзяржава ніколі не эканоміла і не будзе эканоміць на сям'і".

Ён заклікаў удзельнікаў сустрэчы актыўна ўключацца ў абмеркаванне: як зрабіць так, каб шматдзетных сем'яў станавілася больш, а іх жыццеўладкаванне было больш камфортным.

На сустрэчу запрошаны шматдзетныя бацькі - 20 сем'яў з усіх рэгіёнаў краіны. Сярод удзельнікаў - бацькі траіх, чацвярых, пяцярых дзяцей. І не толькі родных: муж і жонка Кузьміны, напрыклад, выхоўваюць траіх сваіх і траіх прыёмных дзяцей. А самыя шматдзетныя на сустрэчы - сям'я Міхальцовых. Для іх гэта магчымасць ад імя усіх маці і татаў абмеркаваць меры дзяржаўнай сямейнай палітыкі, разам выпрацаваць прапановы, як гэтыя меры палепшыць

"У бягучай пяцігодцы ўрад прадоўжыць працаваць над вырашэннем ключавых для нашых сем'яў пытанняў. Нам неабходна забяспечыць даступнасць розных відаў жылля, асабліва для маладых сем'яў", - дадаў Ігар Петрышэнка. Таксама сярод ключавых напрамкаў работы - даступнасць і гібкасць дашкольнай адукацыі; разнастайнасць форм і відаў паслуг па доглядзе і выхаванні дзяцей рознага ўзросту, у тым ліку ў сельскай мясцовасці; гарманічны баланс "сям'я - работа"; умацаванне інстытута сям'і, пашырэнне ідэі поспеху вялікай сям'і з дзецьмі; маштабная работа з маладзёжнай аўдыторыяй, у тым ліку ў сацыяльных сетках, праз сродкі сацыяльнай рэкламы, культуру і мастацтва.

Названыя прыярытэты адлюстраваны ў асноўным праграмным дакуменце краіны - праграме сацыяльна-эканамічнага развіцця на 2021-2025 гады, праект якой вынесены на ўсенароднае абмеркаванне напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу, рэзюмаваў Ігар Петрышэнка.

"Пры гэтым, усебакова дапамагаючы сям'і, дзяржава мае права чакаць сацыяльна адказных паводзін ад бацькоў, якія павінны праяўляць клопат пра здароўе і дабрабыт сваіх дзяцей, прывіваць ім любоў да Радзімы, выхоўваць іх дастойнымі грамадзянамі нашай краіны", - сказаў на заканчэнне ён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі